21 авансаванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. авансаваць, авансавацца. 22 авансавацца, -суюся, -суешся, -суецца; зак. і незак. 1. Узяць (браць), атрымаць (атрымліваць) аванс. 2. толькі незак. Зал. да авансаваць. 23 авансаваць, -сую, -суеш, -суе; зак. і незак., каго-што. Даць (даваць) аванс каму-н. Авансаваць калгаснікаў. 24 авансавы, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авансу. Авансавая справаздача. Авансавая сума. Авансавы плацеж. Авансавыя расходы. 25 авансам, прысл. Наперад, загадзя, у лік будучага. Атрымаць авансам сто рублёў. □ Можна авансам Прапець славу Новаму году. Танк. Да якасці здымкаў ніхто з іх не… 26 авансцэна, -ы, ж. Пярэдняя, адкрытая частка тэатральнай сцэны, крыху высунутая ў глядзельную залу. У змроку авансцэны Прагучаў акторскі голас. Глебка. Трыбуна стаяла… 27 авантура, -ы, ж. 1. Рызыкоўная беспрынцыповая падазроная справа, распачатая без уліку рэальных умоў і сіл з надзеяй на выпадковы поспех. Ваенная авантура. Палітычная… 28 авантурнік, -а, м. Тое, што і авантурыст. 29 авантурны, -ая, -ае. 1. Звязаны з рызыкоўнымі, падазронымі справамі. 2. Багаты на прыгоды, прыгодніцкі. Авантурны раман. 30 авантурызм, -у, м. Дзейнасць, заснаваная на рызыкоўных падазроных учынках, накіраваных на дасягненне лёгкага поспеху, выгады; схільнасць да авантур. Сацыял-дэмакраты,… 31 авантурын, -у, м. Разнастайнасць дробназярністага кварцу; мінерал, які ўжываецца для ўпрыгожанняў і мастацкіх вырабаў. [Фр. aventurine.] 32 авантурыст, -а, М -сце, м. Беспрынцыповы дзялок, прайдзісвет. [Чарнавус:] Гэта непаразуменне, што вы дырэктар установы. Вы — прайдзісвет і авантурыст! Крапіва. [Мяснікоў:]… 33 авантурыстка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да авантурыст. 34 авантурыстычны, -ая, -ае. Заснаваны на авантурызме, уласцівы авантурыстам. Авантурыстычная палітыка імперыялізму. 35 авантурысцкі, -ая, -ае. Тое, што і авантурыстычны. 36 авар гл. авары. 37 аварац гл. аварцы. 38 аварка гл. аварцы. 39 аварскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аварцаў, авараў, уласцівы аварцам, аварам, належыць ім. Аварская мова. 40 аварцы, -аў; адз. аварац, -рца, м.; аварка, -і, ДМ -рцы- мн. аваркі, -рак; ж. Народ, які складае частку насельніцтва Дагестанскай АССР.