81 авіяматка, -і, ДМ -тцы, ж. Тое, што і авіяносец. 82 авіяносец, -носца, м. Карабель, прыстасаваны для ўзлёту, пасадкі і перавозкі самалётаў. 83 авіяпошта, -ы, ДМ -шце, ж. Перавозка пошты паветраным транспартам. Паслаць пісьмо авіяпоштай. 84 авіясувязь, -і, ж. Паветраная сувязь. 85 авіятар, -а, м. Той, хто займаецца лётнай справай, авіяцыяй; лётчык. [Фр. aviateur.] 86 авіятарскі, -ая, -ае. Які належыць авіятару, мае дачыненне да яго. 87 авіятранспарт, -а і -у, М -рце, м. 1. -а. Ваенны карабель для перавозкі самалётаў без узлётнай палубы. 2. -у. Сродкі перавозу паветраным шляхам пасажыраў, грузаў,… 88 авіяцыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да авіяцыі. Авіяцыйны завод. Авіяцыйныя прыборы. 89 авіяцыя, -і, ж. 1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі.… 90 авой, выкл. Разм. Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад. [Таццяна:] — Авой, туман які! Зарыцкі. 91 авоська, -і, ДМ -сьцы; Р мн. -сек; ж. Разм. Сеткаватая сумка для прадуктаў, дробных рэчаў; сетка (у 4 знач.). Катэр пагойдвала, да прычала спяшаліся людзі з сумкамі,… 92 авуары, -аў; адз. няма. Спец. 1. Грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі ўтвараюцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы. 2. Сродкі банка ў замежнай… 93 авуляцыя, -і, ж. Спец. Выхад паспелага яйца (жаночай палавой клеткі) з яечніка. [Лац. ovum — яйцо.] 94 авысакароджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад авысакародзіць. 95 авысакароджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авысакародзіць. 96 авысакародзіць, -роджу, -родзіш, -родзіць; зак., што. Кніжн. Зрабіць высакародным, узняць у маральных і духоўных адносінах. 97 авявацца, -аецца; незак. Зал. да авяваць. 98 авяваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да авеяць.