1 бяга, -і, ДМ бязе, ж. Разм. Тое, што і б е г.— Дзе гэта ты [Аўдолька] была? — задыхаўшыся ад бягі, запытала Зося. Крапіва. 2 бягляк, бегляка, м. Разм. Уцякач. Беглякі прыслухоўваліся да гэтых галасоў [партызан] і на бягу паварочвалі ў засценак. Якімовіч. 3 бяглячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да бягляк. 4 бягом, прысл. Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну,… 5 бягоніевы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бягоніі. Бягоніевы ліст. 2. у знач. наз. бягоніевыя, -ых. Сямейства раслін, да якога належыць бягонія. 6 бягонія, -і, ж. Дэкаратыўная, трапічная субтрапічная расліна сямейства бягоніевых з прыгожым пярэстым лісцем. [Ад уласнага імя.] 7 бягун, бегуна, м. 1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю. 2. Уст. Скоры… 8 бягуння, -і, ж. Жан. да бягун (у 1, 2 знач.). 9 бягучы, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад бегчы. 2. у знач. прым. Які зараз адбываецца, настаў; цяперашні. Банжын коратка расказаў, што было зроблена… 10 бяда, -ы, ДМ -дзе; мн. беды, бед; ж. 1. Няшчасце, нядоля, гора. Па рыбацкаму звычаю лодкі пакідаюцца назаўсёды там, дзе іх засцігне апошняя бяда. Брыль. Ды… 11 бядак, бедака, м. Разм. Той, хто вечна гаруе, бяздольны; няшчасны, гаротны. Сымон лічыўся найбольшым бедаком у вёсцы. Дзе калі якое гора навернецца, заўсёды… 12 бядацкі, -ая, -ае. Разм. Уласцівы бедаку. // Поўны гора, бяды. Помню год цяжкі, бядацкі, Як памерлі на вясне — Маці з голаду, а бацька — Партызанам на вайне.… 13 бядачка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Разм. Жан. да бядак. 14 бядачы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бедака, уласцівы бедаку. Палац ваш [панскі] смяецца з нядолі бядачай. Купала. Нягледзячы ка бядачы лёс, народ ніколі не… 15 бяднець, -нею, -нееш, -нее. Незак. Ператварацца ў бедняка, траціць сваё багацце. Там, дзе поблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцк, незадоўга да… 16 бяднота, -ы, ДМ -ноце, ж. Тое, што і бедната. Здзек, паняверка, царства тырана Нашую нішчылі сілу; Штык белай Польшчы, найміты пана Гналі бядноту ў магілу. Чарот.… 17 бядняк, бедняка, м. Небагаты, незаможны, бедны чалавек. [Элія Бакучава:] — Багаты раз на жыцці памірае — бядняк штодзень. Самуйлёнак. Распрадавалі.. [такароўцы]… 18 бядняцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бедняка. Бядняцкая гаспадарка. // Які складаецца з беднякоў. Бядняцкая вёска, грамада. 19 бядняцтва, -а, н., зб. Бедныя людзі, бедната. Крыві, слёзам канца-меры Бядняцтва не знала. Купала. 20 бяднячка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Жан. да бядняк.