1 бо. 1. злучн. прычынны. Падпарадкоўвае даданыя сказы з чыста прычынным значэннем; па значэнню супадае са злучнікам “таму што”. Згіне ліха, бо на свеце Праўда… 2 боб, -у, м. 1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых. Паразрастаюцца рады Салаты, морквы, бобу. Аўрамчык. 2. Плады гэтай расліны ў выглядзе струкоў… 3 бобік, -а, м. Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог… 4 бобка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак; ж. Разм. 1. Асобнае зерне чаго-н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан. 2. Круглы камячок, шарык.… 5 бобрык, -у, м. 1. Від сукна з кароткім стаячым ворсам. Паліто з бобрыку. 2. у знач. прысл. бобрыкам. Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца… 6 бобрыкавы, -ая, -ае. Пашыты з бобрыку. [Кузьма] купіў сабе бобрыкавае паліто, а потым пайшоў хадзіць па крамах, выглядаючы, што б купіць і для Насці. Колас. 7 бобслей, -я і -ю, м. 1. -я. Спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе. 2. -ю. Скарасны… 8 бог, -а, К божа; мн. багі, -оў; м. 1. Паводле рэлігійнага ўяўлення — вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім. 2. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н.… 9 богаадступнік, -а, м. Уст. Чалавек, які адмовіўся ад рэлігіі, ад веры ў бога. 10 богаадступніца, -ы, ж. Уст. Жан. да богаадступнік. 11 богаадступніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да богаадступніка, да богаадступніцтва. Богаадступніцкія думкі. 12 богаадступніцтва, -а, н. Адмаўленне ад рэлігіі, ад веры ў бога. 13 богабаязны, -ая, -ае. Уст. Які верыць у бога і строга выконвае ўсе царкоўныя правілы з-за боязі перад богам. Цяпер яна [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая,… 14 богазневажальнік, -а, м. Уст. Той, хто неспаважна ставіцца да бога і рэлігійных догматаў. 15 богазневажальны, -ая, -ае. Уст. Які выяўляе богазневажанне. Богазневажальныя словы. 16 богазневажанне, -я. н. Уст. Зневажанне бога або догматаў веры. 17 богаслужэбны, -ая, -ае. Кніжн. Які адносіцца да богаслужэння. Богаслужэбныя кнігі. 18 богаслужэнне, -я, н. Адпраўленне ў царкве рэлігійных абрадаў служыцелямі культу; набажэнства. 19 богастваральнік, -а, м. Прыхільнік богастваральніцтва. 20 богастваральніцтва, -а, н. Рэлігійна-філасофская плынь у Расіі, якая ўзнікла сярод некаторай часткі сацыял-дэмакратычнай інтэлігенцыі ў перыяд сталыпінскай рэакцыі і ставіла…