На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 321
    звястовати — давесці да ведама
  2. 322
    згага (изгага) — пякотка
  3. 323
    згардити — зганьбіць, зняважыць, зняславіць, аднесціся з пагардай да каго-н., чаго-н.
  4. 324
    згладити
    1. зрабіць гладкім, выраўняць;
    2. забіць, знішчыць, спустошыць; ліквідаваць;
    ˜ зъ света згладити — пазбавіць жыцця;
    3. перастаць помніць; дараваць
  5. 325
    зглупелость — недарэчнасць, бяссэнсіца
  6. 326
    згмызети — знішчыць
  7. 327
    згнедакрасный — цёмна-рыжы з адценнем чырвонага колеру (пра масць жывёлы)
  8. 328
    згнедаплеснивый — цёмна-рыжы з адценнем шэрага (пра масць коней)
  9. 329
    згнедачалый — цёмна-рыжы з прымессю іншых (часцей шэрага) колераў (пра масць коней)
  10. 330
    згнетатися — сціскацца
  11. 331
    зговоритель — той, хто дамовіўся
  12. 332
    згода
    1. станоўчы адказ, дазвол на што-н.;
    2. узаемная дамоўленасць, дагавор;
    3. сяброўскія адносіны, мір, спакой
  13. 333
    згодити
    1. выказаць згоду з кім-, чым-н., пацвердзіць што-н.;
    2. памірыць, зладзіць
  14. 334
    згодливе прысл.
    1. згодна, мірна, аднадушна;
    2. аднолькава, аднастайна;
    3. зладжана, спраўна;
    4. у знач. прыназ. згодна з чым-н., у адпаведнасці з чым-н.
  15. 335
    згодный (сгодный)
    1. міралюбівы, згодлівы;
    2. прыгодны, прыдатны, патрэбны;
    3. аднолькавы, падобны
  16. 336
    згоже (згожо) прысл. — патрэбна
  17. 337
    згола (сголо) прысл.
    1. зусім, цалкам, поўнасцю;
    2. беспадстаўна, без прычын
  18. 338
    зголдовати — завалодаць, пакарыць, заўладаць, захапіць
  19. 339
    згонное у знач. наз. — узнагарода за выратаванне маёмасці ад крадзяжу
  20. 340
    згонный — сагнаны, прагнаны;
    ˜ гоны згонные — участкі, адведзеныя для згону

Паведаміць пра недакладнасьць