На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 261
    збезтужити — асарамаціць
  2. 262
    збезчествовати — зганьбіць
  3. 263
    збествити — узлаваць, раз'юшыць
  4. 264
    збитень — верхняя вопратка са збітай аўчыны
  5. 265
    зблазнити — спакусіць
  6. 266
    збодати — збіць, зваліць, скінуць адкуль-н.
  7. 267
    збодатися
    1. уступіць у бой, пазмагацца;
    2. параніцца, зрабіўшы пракол
  8. 268
    збоденье — праколванне (кап'ём і пад.)
  9. 269
    збожный — набожны
  10. 270
    збой — удалец, зух, буян
  11. 271
    збойливый — разбойны, драпежны
  12. 272
    збороняти — забараняць, перашкаджаць, адмаўляць
  13. 273
    зборонятися — адмаўляцца
  14. 274
    зборъ
    1. царква; памяшканне для малення;
    2. духоўнае брацтва, садружнасць, арганізацыя;
    3. вялікая колькасць людзей, якія сышліся разам з пэўнай мэтай;
    4. сродкі, сабраныя ў карысць царквы, духавенства
  15. 275
    збости — паваліць каго-н., перамагчы
  16. 276
    збродити — рабіць злачынства, парушаць закон
  17. 277
    збродня — злачынства
  18. 278
    зброити — насваволіць, натварыць, нарабіць
  19. 279
    зброя
    1. зброя;
    2. даспехі, браня
  20. 280
    збытечный
    1. залішні, празмерны;
    2. свавольны, распусны, разбойны

Паведаміць пра недакладнасьць