181 асімілятыўны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асіміляцыі (у 1 знач.). Асімілятыўнае аканне. 182 асіміляцыйны, -ая, -ае. Які асімілюе, прыводзіць да асіміляцыі. Асіміляцыйны працэс. 183 асіміляцыя, -і, ж. 1. Дзеянне паводле дзеясл. асіміляваць (у 1 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. асімілявацца; прыпадабненне. 2. Спец. Працэс засваення расліннымі… 184 асіна, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства вярбовых з зеленавата-шэрай гладкай карой. Шапацелі лісцем вечна трывожныя асіны. Чарнышэвіч. / у знач. зб. У нізінцы… 185 асінавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асіны. Асінавы ліст. Асінавы гай. // Зроблены з асіны. Асінавы клін. ◊ Забіць асінавы кол гл. забіць. 186 асініна, -ы, ж. Тое, што і асіна (з адценнем адзінкавасці). 187 асінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Памянш.-ласк. да асіна; маладая асіна. Як асінка затрасецца, тады волік напасецца. Прыказка. ◊ Асінку заламаць гл. заламаць.… 188 асіннік, -у, м. 1. Асінавы лес, хмызняк. Шуміць драбналессе: малады бярэзнік, асіннік, алешнік. □ Навокал рос змешаны лес, траплялі стромкія сосны, прысадзістыя… 189 асіннікавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да асінніку. 190 асінхронны, -ая, -ае. Не адначасовы, не аднолькавы. Асінхронная машына. Асінхронная муфта. Асінхронны рухавік. [Ад грэч. a — не, без і synchronos — адначасовы.]… 191 асіны, -ая, -ае. Які мае адносіны да асы. ◊ Асінае гняздо гл. гняздо. 192 асіпаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асіпнуць. 193 асіпласць, -і, ж. Уласцівасць асіплага. 194 асіплы, -ая, -ае. Які страціў чысціню і гучнасць голасу; сіпаты. Асіплыя гудкі. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў. 195 асіпнуць, -ну, -неш, -не; пр. асіп, -ла; зак. Страціць чысціню і гучнасць голасу; стаць сіпатым. Агні згаслі ў вачах, і голас асіп, быццам глытнуў з гарачае смагі… 196 асірацеласць, -і, ж. Уласцівасць асірацелага. Ганна выцірала дзецям тварыкі фартухом і крыху плакала, нічога не кажучы пра сваю жаночую асірацеласць. Пестрак. 197 асірацелы, -ая, -ае. Які стаў сіратою. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых… 198 асірацець, -ею, -ееш, -ее; зак. Стаць сіратою. Да.. [хлапчука] падышла адна з жанчын і, пагладзіўшы па галаве, сказала: — Асірацеў ты, хлопча, сіратою праз што… 199 асіраціць, -рачу, -роціш, -роціць; зак., каго. Зрабіць каго-н. сіратою (сіротамі). [Харытон:] — “За што ж гэта, — сказаў я Антосю, — ты, не падумаўшы, Ігнатавых… 200 асірочаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асіраціць.