121 асвячаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да асвяціць2. 122 асвячоны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвяціць2. 123 асвячэнне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. асвяціць2 (у 1 знач.). 124 аседжвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да аседзецца. 125 аседзецца, аседжуся, аседзішся, аседзіцца; зак. Разм. Надоўга застацца жыць на адным месцы; прывыкнуць да яго. [Алімпа] і раней думала, што маці не вельмі аседзіцца… 126 асеін, -у, м. Арганічнае рэчыва касцей і храсткоў. [Ад лац. os (ossis) — косць.] 127 асекчы гл. асячы. 128 асекчыся гл. асячыся. 129 аселасць, -і, ж. Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб… 130 аселіца, -ы, ж. Наваколле паселішча. Сялом.. [Ігнась з таварышамі] ісці не наважваліся, а звярнулі на аселіцу, па выхаджанай сцежцы паўз гумны пайшлі к Ігнасю… 131 аселічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аселіцы. 132 аселішча, -а, н. Месца, занятае пабудовамі, гародамі, садамі; сядзіба. Рабіла.. [Галена] яшчэ ў бацькі, але жыць перайшла ўжо на новае сваё з Кастусём хатняе аселішча.… 133 аселы, -ая, -ае. 1. Які ўшчыльніўся, зляжаўся, стаў ніжэйшы, чым быў, асеў. Аселы снег. Аселая зямля. Аселая хата. 2. Які апусціўся, апаў, асеў на дно чаго-н.,… 134 асемянатар, -а, м. Спецыяліст па штучнаму асемяненню жывёл на злучных пунктах. 135 асемянатарскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да штучнага асемянення жывёлы. 136 асемяненне, -я, н. 1. Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асемяняць — асемяніць. 2. Збліжэнне мужчынскай і жаночай палавых клетак, якое папярэднічае апладненню.… 137 асемяніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго. Спец. Апладніць шляхам штучнага ўвядзення спермы. 138 асемяняцца, -яецца; незак. Зал. да асемяняць. 139 асемяняць, -яю, -яеш, -яе. Незак. да асемяніць. 140 асенізатар, -а, м. Той, хто займаецца асенізацыяй.