201 асірыец гл. асірыйцы. 202 асірыёлаг, -а, м. Спецыяліст у галіне асірыялогіі. 203 асірыйка гл. асірыйцы. 204 асірыйскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Асірыі, асірыйцаў. 205 асірыйцы, -аў; адз. асірыец, -рыйца, м.; асірыйка, -і, ДМ -рыйцы; мн. асірыйкі, -рыек; ж. Насельніцтва Асірыі, адной з самых старажытных вялікіх дзяржаў Пярэдняй… 206 асірыялогія, -і, ж. Навука аб мовах, пісьменнасці, культуры і гісторыі Асірыі і Вавілоніі, а таксама сукупнасць навук, якія вывучаюць цывілізацыі, што карысталіся… 207 асістэнт, -а, М -нце, м. 1. Памочнік прафесара, доктара, рэжысёра і г. д. 2. Асоба, якая займае малодшую выкладчыцкую пасаду ў вышэйшых навучальных установах.… 208 асістэнтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да асістэнт. 209 асістэнцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асістэнта. Асістэнцкая пасада. Асістэнцкія абавязкі. 210 асісціраваць, -рую, -руеш, -руе; незак., каму і без дап. Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.). Прыйшла сястра і сказала, што Смірніцкі кліча.. [Ніну] да сябе і… 211 аскабалак, -лка, м. Разм. Кавалак дрэва, абломак чаго-н., асколак металу. — А кыш-кыш-кыш!.. — шпурляю на курэй аскабалак. — Каршуна няма на вас. Баранавых. Грысь… 212 аскабліць, аскаблю, аскобліш, аскобліць; зак., што. Абскрэбці, абдзерці, абчысціць. Аскабліць бервяно. 213 аскал, -у, м. Тое, што і выскал. — Заходзьце, заходзьце, — мяккім голасам гаварыў Гарастовіч, але Сафрону здавалася, што той сабачы аскал так і застаўся на… 214 аскалены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аскаліць. 215 аскалёпак, -пка, м. Разм. Тое, што і аскабалак. У расчыненай грубцы ладна гарэлі хвойныя аскалёпкі. Быкаў. / у перан. ужыв. [Сітоў] пасмяяўся з маіх страхаў: “Хведар… 216 аскаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., што. Тое, што і выскаліць. 217 аскальваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да аскаліць. 218 аскандаліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак. Разм. Трапіць у няёмкае, непрыемнае становішча; зняславіць сябе, набрацца сораму. Спевакі баяцца аскандаліцца перад новым… 219 аскандаліць, -лю, -ліш, -ліць; зак., каго. Паставіць каго-н. у няёмкае, непрыемнае становішча. [Таня:] — Ён [Павалковіч] пачаў лаяцца з .. [гаспадыняй], як вясковая… 220 аскарбінавы, -ая, -ае. У выразе: аскарбінавая кіслата гл. кіслата.