1 Алахтоны (ад грэч. allos - іншы і chthon - зямля), арганізмы, якія з'явіліся ў дадзенай флоры або фаўне ў выніку рассялення. Гл. Аўтахтоны. 2 Алелапатыя (ад грэч. allelon - узаемна і pathos - пакута, уплыў), узаемны ўплыў арганізмаў (у асноўным раслін), якія жывуць сумесна, шляхам выдзялення ў знешняе… 3 Алерген (ад грэч. allos - іншы і genos - нараджэнне, паходжанне), рэчыва, якое выклікае алергічную рэакцыю арганізма. 4 Алергія (ад грэч. allos - іншы і ergon - дзеянне), форма імуналагічнага адказу, якая праяўляецца ў павышанай адчувальнасці да разнастайных антыгенаў (алергенаў… 5 Алігатрофныя вадаёмы, вадаёмы з невысокім узроўнем першаснай прадукцыі. З кантынентальных вадаёмаў да іх адносяцца звычайна азёры і горныя рэкі з халоднай вадой, насычанай… 6 Алігатрофы (ад грэч. oligos - нямногі і trophe - ежа), арганізмы, мала патрабавальныя да наяўнасці пажыўных рэчываў у асяроддзі пражывання, напр., багун, верас.… 7 Алігафагі (ад грэч. oligos - нямногі і phagos - пажыральнік), арганізмы, якія кормяцца біямасай абмежаванага ліку відаў раслін або жывёл. Часцей за ўсё гэта віды,… 8 Алігафатычная зона (ад грэч. oligos - мала і photos - святло), зона, размешчаная паміж эўфатычнай і афатычнай на глыбіні ад 60 да 500 м. 9 Альбеда (ад лац. albedo - белізна), каэфіцыент адбіцця, роўны адносіне інтэнсіўнасці патокаў адбітай і падаючай радыяцыі. Велічыня А. аптычна дзейнай паверхні…