1 Абалонкі зямной кары, уключаюць тры слаі: асадкавая А. з. к. - паверхневая, таўшчыня ад 0 да 8-15 км, найбольш тонкі слой - у горных абласцях; гранітная А. з. к. знаходзіцца… 2 Абарыгены (ад лац. aborigine - ад пачатку), карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) якой-небудзь тэрыторыі. Гл. Аўтахтоны. 3 Абвадненне, сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне водазабеспячэння насельніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці. 4 Абвалаванне, абгароджванне мясцовасці дамбамі або землянымі валамі з мэтай аховы ад затаплення тэрыторый, якія прылягаюць да водных масіваў (вадасховішчаў, рэк, азёр).… 5 Абісаль (абісальная зона; ад грэч. abyssos - бяздонны), зона марскога дна, якая адпавядае глыбіням акіянічнага ложа (3000-6000 м). 6 Абісапелагіяль (ад. грэч. abyssos - бяздонны і лац. pelagos - адкрытае мора), тоўшча вады ў межах глыбінь абісалі (3000-6000 м). 7 Абіятычныя фактары (ад грэч. a - адмоўе і bioticos - жывы, жыццёвы), сукупнасць умоў неарганічнага асяроддзя (тэмпературы, вільготнасці, ціску паветра, саставу марскіх і… 8 Аблігатны, абавязковы. Напр., А. паразіты вядуць толькі паразітычны спосаб жыцця і па-за гаспадаром існаваць не могуць; А. анаэробы жывуць толькі ў бескіслародным… 9 Абмен рэчываў (метабалізм), сукупнасць усіх хімічных змяненняў і ўсіх відаў ператварэнняў рэчыва і энергіі, якія забяспечваюць развіццё, жыццядзейнасць і самаўзнаўленне… 10 Абсорбцыя (ад лац. absorptio - паглынанне), паглынанне рэчыва з раствору або сумесі газаў цвёрдым целам або вадкасцю; адбываецца ва ўсім аб'ёме паглынальніку (абсарбенту).…