1 Анабіёз (ад грэч. anabiosis - ажыўленне, ana - нанава і bios - жыццё), стан арганізма, пры якім жыццёвыя працэсы (абмен рэчываў і інш.) часова спыняюцца або настолькі… 2 Анафілаксія (ад грэч. ana - зноў і aphylaxia - безабароннасць), павышаная адчувальнасць арганізма да чужароднага рэчыва (антыгену). Адна з форм алергіі. 3 Анаэрабіёз (ад грэч. an - адмоўе, aer - паветра і bios - жыццё), жыццё пры адсутнасці свабоднага кіслароду. 4 Анаэробы (ад грэч. an - адмоўе, aer - паветра і bios - жыццё), арганізмы, здольныя жыць і развівацца пры адсутнасці ў асяроддзі свабоднага кіслароду; атрымліваюць… 5 Анемафілы (ад грэч anemos - вецер і phileo - люблю), ветраапыляльныя расліны, якія выпрацавалі для гэтага рад прыстасаванняў: звычайна адсутнічае або значна рэдуцыраваны… 6 Анемахарыя (ад грэч. anemos - вецер і choreo - рухаюся, распаўсюджваюся), рассяленне з дапамогай паветраных патокаў. Вецер стварае магчымасць пасіўнага палёту рада… 7 Аноксібіёз (ад грэч. an - адмоўе, oxys - кіслы і bios - жыццё), здольнасць некаторых жывёл да працяглага кіслароднага галадання. Акісляльныя працэсы пры А. ажыццяўляюцца… 8 Антаганізм (ад грэч. antogonisma - барацьба, спрэчка), форма ўзаемаадносін паміж арганізмамі, пры якой адзін партнёр тармозіць развіццё другога або забівае яго.… 9 Антагенез (ад грэч. ontos - існае і генез), індывідуальнае развіццё асобіны, пачынаючы ад стадыі аплодненага яйца да канца жыцця (натуральная смяротнасць або дзяленне… 10 Антрапагенныя фактары (ад грэч. anthropos - чалавек і genesis - паходжанне), уплыў дзейнасці чалавека на навакольнае асяроддзе. Перарабляючы прыроду і прыстасоўваючы яе да… 11 Антрапагенныя экасістэмы, экасістэмы, пераўтвораныя або створаныя чалавекам. 12 Антрапасфера (ад грэч. anthropos - чалавек і sphaira - шар), выкарыстоўваемая чалавекам частка біясферы. 13 Антрапафілы (ад грэч. anthropos - чалавек і phileo - люблю), жывёлы, якія жывуць паблізу чалавека (дамавы верабей, дамавая мыш і інш.). 14 Антыбіёз (ад грэч. anti - супраць і bios - жыццё), форма антаганістычных узаемаадносін арганізмаў, звязаная з выдзяленнем адным з іх рэчываў, якія прыгнятаюць… 15 Антыбіётыкі (антыбіятычныя рэчывы; ад грэч. anti - супраць і bios - жыццё), арганічныя рэчывы, якія ўтвараюцца мікраарганізмамі і валодаюць здольнасцю ў малых колькасцях…