На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 1
    az a kind falt, štelt im a malex unter di hent — калі дзіцёнак падае, анёл падстаўляе яму рукі (як малы падае, то анёл зь пярынкаю, як старое, то чорт з бараною)
  2. 2
    az a nar varft arajn a štejn in brunem, velt im kejn cen kluge nit arojsšlepn (arojsnemen) — калі дурань укіне камень у студню, дзесяць разумных ня здолеюць яго выцягнуць (што дурань папсуе, тое разумны не паправіць; дурань вузел завяжа, разумны не разьвяжа)
  3. 3
    az a šlimazl gejt tancn, cerajsn zix ba di klezmer di strunes — калі няўклюда ідзе танчыць, ірвуцца ў музыкаў струны (як нашаму братку жаніцца, дык ночка кароткая)
  4. 4
    az cvej ganovim krign zix, kumt arojs der emes — калі двое злодзеяў сварацца, выходзіць праўда (і коні ўкрадзеныя знойдуцца, як злодзеі паб'юцца)
  5. 5
    az cvej šlogn zix, kumt dem dritn arojs a tojve — калі двое б'юцца, трэці мае выгаду (дзе двох зваду вядзе, там трэці крадзе)
  6. 6
    az der hunt hot zix ojsgebuln, hert er alejn uf — калі сабака набрэшацца, ён сам спыняецца (сабака лаець, ды ніхто не зважаець; сабака брэшыць, а сонца сьвеціць; на сабачы брэх не глядзі, ды сваёй дарогаю ідзі)
  7. 7
    az der kacev gejt avek funem kloc, špringt aruf der hunt — калі мясьнік адыходзіць ад калоды, на яе ўскоквае сабака (кошка з дому - мышка на стол)
  8. 8
    az di bord brent, iz hejs in mojl — калі барада гарыць, горача ў роце
  9. 9
    az di kec rajsn zix, frejen zix di majz — калі кошкі дзяруцца, мышы весяляцца (дзе двох б'юцца, там трэці карыстае)
  10. 10
    az di mame iz a ku, iz di toxter a kalb — калі маці - карова, дачка - цялушка (якая матка, такое й дзіцятка; калі бацька рыбак, то і сын у ваду паглядае)
  11. 11
    az dos mazl gejt, kelbt zix der oks — калі шанцуе, дык і бык целіцца (каму месяц сьвеціць, таму й зоры ўсьміхаюцца)
  12. 12
    az dos vajb iz a hur, vert der man a gvir — калі жонка блядзь, мужык становіцца багацеем
  13. 13
    az es iz do (iz ništo) in top, iz do (iz ništo) in teler — калі ёсьць дастаткова (няма нічога) ў гаршку, дастаткова (няма нічога) й на талерцы (што мужык прыносіць мяшком, тое гаспадыня выносіць гаршком)
  14. 14
    az me bakumt šojn dos brojt, kumt der tojt — покуль дачакаеш хлеба, прыйдзе сьмерць (ногі задзярэш, покуль прыжджэш; тады нажыў хлеба, як зубоў няма; чакай баран, покуль трава будзе; пакуль тыя барышы, у бацькоў ня будзе й душы; покуль сонца ўзыйдзе, раса вочы выесьць)
  15. 15
    az me borgt (antlajt) ejnem (emecn) gelt, kojft men zix a sojne afn gancn lebn — хто пазычае грошы, купляе сабе ворага на ўсё жыцьцё
  16. 16
    az me brit zix op mit hejsn, blozt men af kaltn — хто апёкся на гарачым, дзьмухае й на халоднае (апёкся на малацэ і на ваду студзіць)
  17. 17
    az me est nit kejn knobl, štinkt nit fun mojl — хто ня есьць часнаку, у таго не сьмярдзіць з роту (чыя душа часнаку ня ела, тая пахнуць ня будзе)
  18. 18
    az me ganvet arojs di ferd, farmaxt (faršlist) men di štal — калі крадуць коней, замыкаюць стайню
  19. 19
    az me git nit Jankevn, git men Ejsevn — што ня дадзена Якубу, дадзена Ісаву (знай каток свой куток; каму за штуку прыймуць, а другому за тое ж скуру здымуць; выцягвай ножкі падлуг адзёжкі)
  20. 20
    az me glet a kac, farajst zi dem ek — пагладзь кошку, яна й хвост задзярэ

Паведаміць пра недакладнасьць