На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 21
    az me hot nit kejn brojt, iz erger vi der tojt — калі ня маеш хлеба, гэта горш за сьмерць (няма горшай балесьці, як хочацца есьці)
  2. 22
    az me iz fojl, hot men nit in mojl — хто гультайнічае, ня мае нічога ў роце (пачнеш ляніцца - будзеш з торбай валачыцца; станеш ленавацца, будзеш з хатулямі цягацца; гультаю хлеб на кію)
  3. 23
    az me ken nit bajsn, zol men nit ščiren mit di cejn (zol men di cejn nit vajzn) — хто ня можа кусацца, не павінен шчэрыць зубы (калі ня поп, то і ў рызу не ўбірайся)
  4. 24
    az me ken nit tancn, zogt men az di klezmer tojgn nit — хто ня здатны танчыць, кажа, што музыкі нічога ня вартыя (дурной танцоўцы і хвартух завада)
  5. 25
    az me lejgt zix šlofn nit gegesn (on večere), štejt men uf nit gešlofn (iz niderik cukopns) — хто кладзецца спаць ня еўшы (не павячэраўшы), устае ня выспаўшыся (таму нізка ў галавах) (хто галодны спаць лажыцца, таму будуць старцы сьніцца; галоднаму пасьцеля мулка)
  6. 26
    az me šikt a nar di lodn farmaxn, farmaxt er zej in der gancer štot — калі пасылаюць дурня зачыніць ваканіцы, ён зачыняе іх ва ўсім горадзе (пашлі дурнога, а за ім другога; пашлі дурня маліцца, скажы дурному паклоны біць - ён сабе лоб разаб'е)
  7. 27
    az me šloft mitn vajb, štelt men der velt der toxes arojs — хто сьпіць з жонкай, выстаўляе сьвету дупу
  8. 28
    az me vilt nit alt vern, zol men zix jungerhejt ufhengen — хто ня хоча састарыцца, мусіць павесіцца маладым
  9. 29
    az me zict in der hejm, cerajst men nit di štivl — седзячы ў хаце, боты не парвеш
  10. 30
    azoj vi di cajtn, azoj di lajtn — якія часы, такія й людзі
  11. 31
    az s'iz do a futer, vet šojn zajn a cvok im ufcuhengen — быў бы кажух, цьвік ужо знойдзецца, каб яго павесіць (калі б меў ніву, знайшоў бы й сіву)
  12. 32
    az s'iz nito kejn fiš, iz hering ojx fiš (iz men jojce mit hering) — калі няма рыбы, можна абыйсьціся і селядцом (калі няма рыб, добры і грыб)
12

Паведаміць пра недакладнасьць