На запыт знайшлося 596 артыкулаў

  1. 221
    зася (засе, зась)
    1. прысл. яшчэ, зноў;
    2. злучн. а, але, ды, ж
  2. 222
    затамовати — закрыць, перагарадзіць
  3. 223
    затарасоватй
    1. загарадзіць, заваліць;
    2. загарадзіцца, забарыкадзіравацца
  4. 224
    затверделый (затварделый)
    1. які зрабіўся цвёрдым, загрубеў;
    2. нячулы, жорсткі;
    3. закаснелы ў чым-н., закаранелы, непапраўны, упарты
  5. 225
    затинати — сцябаць, хвастаць
  6. 226
    затинщикъ (затынщикъ) — служылы чалавек, які абслугоўваў устаноўленую за сцяной крэпасці артылерыю
  7. 227
    затменье (затимение)
    1. зацьменне (пра нябеснае свяціла);
    2. затлумленне, прытупленне (пра розум);
    3. утойванне
  8. 228
    заторжка — сутычка, звада
  9. 229
    затрачоный (затраченый)
    1. закінуты, скінуты, укінуты;
    2. знішчаны, загублены;
    3. у знач. прым. д'ябальскі, пракляты
  10. 230
    затылокъ — адваротны, левы бок якога-н. дакумента
  11. 231
    затягати (затегати)
    1. прыцягваць, запрашаць; вербаваць, наймаць;
    2. падаваць у суд на каго-н.; прад'яўляць іск каму-н.;
    3. уцягваць у што-н., ублытваць, умешваць;
    4. затрымліваць
  12. 232
    затягь (затегь)
    1. сварка, спрэчка, канфлікт;
    ˜ затягь правный — судовы разбор, судовая справа;
    2. служба; вярбоўка, набор
  13. 233
    заушникъ — паклёпнік, нагаворшчык, даносчык
  14. 234
    зафрасовати — устурбаваць, занепакоіць, засмуціць
  15. 235
    захвеятися (захвиятися) — пахіснуцца, захістацца
  16. 236
    захвиценье (зафиценье, захвиченье)
    1. натхненне, зачараванне, экстаз;
    2. непрытомнасць, забыццё
  17. 237
    заховалость — захаванне традыцый у чым-н., пастаяннае праяўленне якіх-н. дзеянняў, учынкаў
  18. 238
    заховати
    1. зберагчы ў цэласці;
    2. не парушыць, пакінуць што-н. у існуючым стане, становішчы; не змяніць якіх-н. якасцей, уласцівасцей;
    3. схаваць, скрыць;
    4. запомніць, утрымаць у памяці
  19. 239
    заховывачъ — той, хто захоўвае што-н., застаецца верным чаму-н.; захавальнік
  20. 240
    заходъ
    I
    1. захад (пра сонца); час захаду;
    2. адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы ўсходу; краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку
    II дасягненне, авалодванне
    III туалет, прыбіральня

Паведаміць пра недакладнасьць