-
1
абабраць — прыбраць, упрыгожыць.
Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана. -
2
абадвы, абыдва — двое мужчын.
Глядзелі абадвы рот разінуўшы. -
3
абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны.
Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася. -
4
абалынка — хмурынка, аблачынка.
Набегла абалынка й сонейка схавала. -
5
абарэц — сетка лавіць рыбу.
Абарцом троху й налавілі шчупачкоў. -
6
абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца.
Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылася. -
7
аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём.
Ты ж троху вопытны, аббіты малец. -
8
абвіднецца — развіднецца, днець.
Абвіднелася - тады й рушылі ў дарогу. -
9
абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы.
Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла. -
10
абдаўжыцца — залезці ў даўгі.
Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася. -
11
абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы.
Бульбу на клёцкі драла - целая міса абдзёркаў. -
12
абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец.
На абдзірстуса адзежы не напасешся. -
13
абдужыць — перамагчы, перасіліць.
І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве. -
14
аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак.
Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём. -
15
абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта).
Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку. -
16
абжыцца, ажыцца — завесці гаспадарку, угрунтавацца.
Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку. -
17
абзыў — вясціна, водгук.
Ад яго й абзыву німа. -
18
абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха.
Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла. -
19
абірыш — апаследкі садавіны.
Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі. -
20
абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта.
Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.
На запыт знайшлося 197 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць