На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    юга — завіруха, кудаса.
    У хаце ў нас Бог жывець, а на вуліцы такая юга - свету белага не відаць.
    (Украінскае юга — сухі туман, імга, мроіва.)
  2. 2
    юлёвы — фіялетавы.
    Капу пахварбавалі ў юлёвае.
  3. 3
    юр — жарсць, пал.
    Каму тое, каму сёе, а мне юр на ўме.
  4. 4
    юргіня — вяргіня.
    І юргініну ўторкнула, усё ж букет весялейшы будзіць.
  5. 5
    юрок — ваўчок; яшчэ — юрлівы, жыгун.
    Малы круціць юрок і сам, як юрок, круціцца. І гэны юрок бегаіць, як кнурок.
  6. 6
    юрыць — распальваць жарсць.
    Калі юрыць, дык і пад хвастом гарыць.
  7. 7
    юхтовікі — юхтовыя боты.
    Да калхозаў юхтовікі былі ў кажнага. Ён сабе юхтовікі справіў, ходзіць цяпер панам, і лёгка, і нага сухая.

Паведаміць пра недакладнасьць