-
1
лабазда — лухта, несусвецце.
Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць. -
2
лабак — здаравіла, цвердалобы, нахабны.
Прыхадзілі лабакі п'яныя й дзяўчына кудланаватая. -
3
лабуза, лабазаватае — дуддзё, быльнік.
Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь. -
4
лабяк — голая мясціна.
На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку. -
5
лавэр — развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына.
У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць. -
6
ладзішча — відовішча.
А на Купалле такое ладзішча зробілі - уся моладзь сыйшлася. -
7
лайба — няспрытная, нехлямяжая.
Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла. -
8
лайно — адзенне.
Трэба мець лепшае лайно ў людзі. -
9
лактаць — хлябтаць.
Кот дарваўся да малака, так і локчаць. -
10
ламаніна — ламата, ломка.
Галава баліць, і ламаніна ўва ўсім целе. -
11
ламлівая — няроўная, у грудзе.
Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна. -
12
ламок — скрылёк, лустачка.
Хлеба ламок ды масла камок - нам і надойдзіць. -
13
ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё.
Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена. -
14
лапандзей — балбатун, пустамол.
Як лапандзею язык не забаліць. -
15
лапун — блін, спечаны нахапку.
Нейкі лапун спяку, дый ладна. -
16
ласае — смачнае, прысмакі.
Што было ласае, са стала прыбралі. -
17
ласікі, лахарцікі — ласункі, прысмачча.
Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве. -
18
ласкуха — ласкавая, якая любіць лашчыцца.
Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха. -
19
ласоха — ласая да прысмакаў.
Яна ў цябе ласоха, зласела гладка. -
20
латацца — мець выгоду.
Добра яна латаіцца каля свайго начальніка.
На запыт знайшлося 66 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць