-
1
набірная, набярная — заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага).
Грып хвароба набірная. Кароста, яна набярная хвароба, шанавацца трэба. -
2
наблізкую — наўпрасткі.
Наблізкую тут не прайсці, балота топкае. -
3
набрыдзь — прыхадні, навалач.
Уся набрыдзь да нас цягніцца. -
4
наведаме — як і належыць, само сабой зразумела.
Ей сорак гадоў ужо наведамі. -
5
навея — завея, завіруха.
Ад навеі ўсё ваколле бялеіць. -
6
навідку — навідавоку.
Сяджу навідку, а кавалеры гужам-гужам, ды міма-міма. -
7
навіць — нават.
Тут навіць сляпому відаць, што толку ня будзіць. -
8
навяліцца — наваліцца.
На яго як навяліліся ўсе, адбіцца ня мог ніяк. -
9
навярнуцца — прыйсці, сустрэцца.
Якраз і Багдановічыха навярнулася. -
10
навярсціся — патрапіць знянацку, папасціся.
І адкуль ён навёрся? І не навярайся мне на вочы! -
11
нагаўрыць, натаўрыць — наваліць, нагрузіць.
На стале ўсяго нагаўрана - толькі еш. -
12
нагбом — піць з усяго вядра, каўша.
Пілі гора й нагбом і каўшом. -
13
нагладкую — цалкам, поўнасцю.
Нагладкую разлічылася з зяцям. -
14
нагліца — мор, раптоўная хвароба, эпідэмія.
Во якая нагліца навалілася, людзі як мухі мруць. -
15
наглянуць — прыгледзіць.
Калі не прыду, ты тут наглянеш за малым? -
16
нагога — пыхлівы, задавасты, надзьмуты.
Сядзіць нагога, ня бачыць нікога. -
17
нагруднік — бюстгальтар.
У дзеўчынёшкі ўжо сісёнкі адскочылі, у нагруднічак просяцца. -
18
надаражацца — модзіцца; яшчэ — цвяліцца.
Як надаражаецца - уся вуліца на яе глядзіць. Прывык толькі ўсім надаражацца, неслух. -
19
надаядлы — надакучлівы.
Надаядлы горай за нахабу. -
20
надвор'е — дзядзінец, двор.
Хоць жа па надвор'іку пахаджу, хоць жа на сваю мамульку пагляджу.
На запыт знайшлося 150 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць