-
1
вабіць — прыманьваць, прыцягваць.
Ляснік быў, як на ваўкоў ішлі, ён выў ваўком, вабіў іх. -
2
вавіла — мужчына, муж.
Вавіла ёсь, дык і дзеці ёсь. -
3
ваган — тоўсты, пуцкалаваты малы.
Сядзіць ваган, як маленькі пан. -
4
вада — урок, урачэнне.
На мальца вада нейкая найшла, сохніць і сохніць. -
5
вададых — шустры, быстры, хваткі.
Ну й ён вададых які!
(Магчыма, іменне паганскага божышча.) -
6
вадзіцца — дазваляць сябе весці.
Казёл не даецца вадзіцца. -
7
вадзіць — уракаць, шкодзіць.
Хай табе ня вадзіць! (Не ўрачэ.) Хлеб у дарозі не завадзіць. -
8
вадзюга — вадзяністае варыва, без навару.
Густое не жыдкое, а вадзюга гэтая, што з яе толку. -
9
вайлакі — валёнкі.
Адлега, а ён без галошаў у вайлаках ідзець, мусіць, у яго ў галаве сто грам. Нага ў вайлаку - і мароз па баку! -
10
вайстрак — востры канец, вастрыё.
Якраз у нажы вайстрак зламаўся. -
11
вайстранка — болька.
Усё цела вайстранкі абсыпалі. -
12
валатоўка — курган, насып.
А за валатоўкамі Доўжыца, рэчка-бягушка. Валатоўка была ў Крошыні, Букатачкай звалася. -
13
валяка — гультайка.
Дзень паробіць, два не, такая валяка. -
14
валяны — павалены.
Тут лес валяны, бура была ўсхадзілася. -
15
валяўка — прасталытка, гулявая, даступніца.
З кім толькі ні валялася валяўка гэная, і яму загілела. І дачка ў яе валяка, валяшчая скурка. -
16
вандзэлак — хатуль, клунак.
Бабкі, хапайце свае вандзэлкі. -
17
ванцак — боль у жываце.
Ад ванцака зёлкі ў мяне ёсь добрыя. -
18
варанджацца — прыкідвацца, строіць з сябе.
А не варанджайся ты дужа, быццам у цябе розум па патыліцы цячэць. -
19
варацакі — ваніты.
У яго жывот хворы, даводзяць яго варацакі. -
20
варголы — даслоўна: голы вар.
«Я табе, сынок, сягоння варголы звару», - жартавала мама.
На запыт знайшлося 146 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць