61 асатанелы, -ая, -ае. Які дайшоў да крайняй лютасці, злосці. Яны [хлопцы], як асатанелыя, рэзалі .. невады, сцягвалі іх на бераг. Няхай. Вечарамі і ўначы дралі..… 62 асатанець, -ею, -ееш, -ее; зак. Дайсці да крайняй лютасці, злосці. [Бабка Марыя:] — Колькі жыву, такога не бачыла... І пабылі яны тут яшчэ толькі-толькі.., а ўжо… 63 асацыіравацца, -руецца; зак. і незак., з чым. Кніжн. Уступіць (уступаць) у сувязь па асацыяцыі (у 3 знач.). У свядомасці чытача фальклорная сапраўднасць звычайна асацыіруецца… 64 асацыіраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. Спец. Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 3 знач.). 65 асацыятыўнасць, -і, ж. Уласцівасць асацыятыўнага. 66 асацыятыўны, -ая, -ае. Спец. Які мае адносіны да асацыяцыі (у 3 знач.). Асацыятыўны працэс. Асацыятыўная сувязь. 67 асацыяцыя, -і, ж. 1. Аб'яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя. 2. Група, спалучэнне, злучэнне… 68 асачыць, асачу, асочыш, асочыць; зак., каго-што. Разм. Знайсці, высачыць, дапільнаваць. Асачыць дзіка. □ Хапіліся тут леснікі І пану данеслі, што ноччу Каліну… 69 асва, -ы, ж. Абл. Аса. Янук толькі гудзеў сабе пад нос, не сціхаючы, як асва ў акне, заляцеўшы ў хату. Пташнікаў. 70 асваенне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. асвоіць. 71 асвежаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвежаваць. 72 асвежаваць, асвяжую, асвяжуеш, асвяжуе; зак., каго-што. Зняць шкуру з забітай жывёліны і выпатрашыць тушу. 73 асвежаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвяжыць. 74 асвер, -а, м. Абл. Журавель калодзежа. Вот зробяць [людзі] азёры і рэкі, крыніцы І студні, а к студням — і зруб і асвер! Купала. 75 асвета, -ы, ДМ -веце, ж. Навучанне, адукацыя. Народная асвета. Санітарная асвета. 76 асветленасць, -і, ж. 1. Уласцівасць асветленага. 2. Фізічная велічыня, роўная адносіне патоку святла да плошчы паверхні, на якую ён падае. 77 асветлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад асвятліць. 78 асветнік, -а, м. 1. Той, хто пашырае веды, асвету. Полацк — радзіма вядомага культурнага дзеяча Беларусі 16 стагоддзя, асветніка і гуманіста, першадрукара Францыска… 79 асветніца, -ы, ж. Жан. да асветнік. 80 асветніцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да асветніцтва. Асветніцкая дзейнасць. Асветніцкія ідэі.