-
1
звадыяш — ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі.
Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець. -
2
зважыць — уступіць, прамаўчаць.
Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра. -
3
званне — мянушка.
З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш. -
4
звекаваць — доўга жыць на адным месцы.
Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню. -
5
звесціся — занудзіцца; яшчэ — занядужыць.
Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень. -
6
звягло, звягун — той, хто звягае.
Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць. -
7
звягунец — галасісты званок, звычайна пад дугою.
Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля. -
8
звярыстая — звераватая.
Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш. -
9
звярыца — злая асоба.
Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца. -
10
звярыцца — люцець, злець, быць раз'юшаным.
Што ты звярысся, глядзі не ўсярыся. -
11
звяцца — зніцець, усохнуць.
Сёлета бульба так звялася - адны арэшкі.
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць