81 Арыдныя экасістэмы (ад лац. aridus - сухі), экасістэмы стэпаў, пустынь і паўпустынь, у якіх выпаральнасць перавышае гадавую суму ападкаў. Расліны зведваюць недахоп вільгаці… 82 Арыентацыя жывёл (біяарыентацыя; ад фр. orientation - напрамак на ўсход), здольнасць жывёл вызначаць сваё становішча ў прасторы. Можа ажыццяўляцца з дапамогай розных органаў… 83 Арэал (ад лац. area - плошча, прастора), частка зямной паверхні (тэрыторыі або акваторыі), у межах якой распаўсюджаны і праходзіць поўны цыкл свайго развіцця… 84 Асацыяцыя раслінная, асноўная адзінка класіфікацыі расліннага покрыва, якая ўяўляе сабой сукупнасць аднародных фітацэнозаў з падобнымі структурай, відавым складам і ўзаемаадносінамі… 85 Асектатары (ад лац. assectator - пастаянны спадарожнік), пастаянныя, але не пануючыя віды раслін у раслінным згуртаванні. Параўн. Эдыфікатары. 86 Асенізацыя (ад фр. assainissement - аздараўленне), устарэлая сістэма ачысткі неканалізаваных населеных месцаў ад вадкіх адкідаў і нечыстот. Уключае іх збор, часовае… 87 Асіміляцыя (анабалізм; ад лац. assimilatio - прыпадабненне, засваенне), утварэнне складаных рэчываў арганізма з больш простых (элементаў знешняга асяроддзя). Адна… 88 Асматычны ціск, вонкавы ціск, які неабходна прыкласці з боку раствору, каб процідзейнічаць паступленню ў яго растваральніку праз падзяляючую іх пранікальную мембрану.… 89 Асноўны абмен, колькасць энергіі, затрачанай арганізмам у стане спакою, калі не адбываецца ператраўлівання ежы і не выконваецца ніякай мышачнай работы. 90 Аспектаванне (апісанне), разглядае гадавы сезонны цыкл і ўплыў яго на актыўнасць, характар і вонкавы выгляд згуртавання розных жывёл і раслін. Гадавы цыкл уключае… 91 Астэнасфера (ад грэч. asthenes - слабы і sphaira - шар), слой паніжанай цвёрдасці, трываласці і вязкасці верхняй мантыі Зямлі, які з'яўляецца падсцілачным для літасферы.… 92 Асяроддзе, усе целы і з'явы (прыродныя і антрапагенныя), з якімі арганізм знаходзіцца ў прамых і ўскосных узаемаадносінах. Адрозніваюць тэрміны: «знешняе А.» -… 93 Асяроддзе пражывання, сукупнасць пэўных абіятычных і біятычных умоў, у якіх жыве дадзеная асобіна, папуляцыя або від. Нізкаарганізаваныя жывёлы і ўсе расліны трапляюць у сваё… 94 Атмасфера Зямлі (ад грэч. atmos - пара і sphaira - шар), газавая абалонка вакол Зямлі, якая верціцца разам з Зямлёй як адзінае цэлае. Маса каля 5,15 x 1015 т. Састаў… 95 Атмасферная цыркуляцыя, сістэма руху атмасфернага паветра ў маштабе ўсяго зямнога шара (агульная цыркуляцыя атмасферы) або над невялікай тэрыторыяй (мясцовая цыркуляцыя). 96 Атмасферны ціск, ціск паветра на зямную паверхню і на ўсе прадметы ў атмасферы; асноўны фактар, які вызначае напрамак і скорасць ветру. 97 Атмасферныя ападкі, вада ў вадкім або цвёрдым стане, якая выпадае з воблакаў (дождж, імжа, снег, змешаныя ападкі, крупы, град, ледзяны дождж) або ўтвараецца непасрэдна на… 98 Атол, каралавы востраў, які мае форму суцэльнага або разарванага кольца, што акружае лагуну невялікай глыбіні (да 100 м). Утворан галоўным чынам вапняковымі… 99 Атрактанты (ад лац. attraho - прыцягваю да сябе), прыродныя або сінтэтычныя рэчывы, якія прывабліваюць жывёл (асабліва насякомых). Сінтэтычныя А. перспектыўныя як… 100 Атрактыўнасць (ад грэч. attractiveness - прывабнасць), здольнасць прывабліваць жывёл. Для энтамафагаў ёю могуць валодаць расліны, на якіх харчуюцца насякомыя (фітафагі)…