21 Адкладка яец, працэс, звязаны са складаным ланцугом паводзінскіх рэакцый. У паразітаў ён цягнецца ад некалькіх секунд да 10 мін. Часам самка робіць некалькі праколаў… 22 Аднаўленне зямель, зварот землям урадлівасці, парушанай гаспадарчай дзейнасцю. Пры натуральным аднаўленні біягеацэнозаў працэсы А. з. праходзяць павольна, таму ў гаспадарчай… 23 Адносіны біятычныя, адносіны, якія ўзнікаюць паміж папуляцыямі розных відаў і ўнутры папуляцыі аднаго віду, суіснуючымі ў адным біяцэнозе. Гл. Экалагічныя фактары. 24 Адносная вільготнасць, адносіны колькасці вадзяной пары ў паветры (у працэнтах) да магчымай яго колькасці ва ўмовах поўнага насычэння. 25 Адпад, дрэвы, адмерлыя ў выніку натуральнага зрэджвання дрэвастою. 26 Адсорбцыя (ад лац. ad - на, у, пры і sorbere - паглынаць, усмоктваць), паглынанне рэчыва з раствору або газу паверхневым слоем вадкасці або цвёрдага цела (адсарбенту).… 27 Адстойнікі, спецыяльныя рэзервуары, басейны, вадаёмы, якія выкарыстоўваюць для адстойвання вады пры ачыстцы сцёкавых вод. 28 Азон (ад грэч. ozon - пахну), алатропнае відазмяненне кіслароду; выбуховы газ сіняга колеру з рэзкім характэрным пахам. Малекула трохатамная - O3. Моцны акісляльнік,… 29 Азонавы экран, верхні слой стратасферы на вышынях 20-25 км з максімальнай колькасцю азону. Актыўна паглынае кароткахвалевае ультрафіялетавае выпраменьванне Сонца і… 30 Айкумена, гл. Эйкумена. 31 Аквакультура (ад лац. aqua - вада і культура), развядзенне і вырошчванне рыб, беспазваночных і водарасцей у прэсных і саланаватых водах. Гл. Марыкультура. 32 Акісленне біялагічнае, сукупнасць працэсаў акіслення, якія праходзяць ва ўсіх жывых клетках. Сутнасць іх заключаецца ў забеспячэнні арганізма энергіяй. Біялагічныя рэакцыі… 33 Акліматызацыя (ад лац. ad - да і грэч. klima - клімат), прыстасаванне арганізмаў да новых або змененых умоў існавання, у якіх яны праходзяць усе стадыі развіцця і даюць… 34 Аклімацыя (эксперыментальная адаптацыя), прыстасаванне арганізма да штучна створаных умоў. Часам тэрмін ужываецца як сінонім акліматызацыі. 35 Аксарбент, рэчыва, якое паглынае кісларод. 36 Аксенічная культура, культура, свабодная ад іншых арганізмаў. 37 Актыўны глей, маса мікраарганізмаў, якія ўтвараюцца пры аэрыраванні сцёкавых вод. Складаецца з сукупнасці бактэрый, прасцейшых, часам мікраскапічных грыбоў і водарасцей,… 38 Акультацыя, перашкода для пранікнення святла ў глыб азёр і мораў, ствараемая непразрыстымі, завіслымі ў вадзе цвёрдымі часцінкамі. Узрастае з забруджваннем вады.… 39 Алахтоны (ад грэч. allos - іншы і chthon - зямля), арганізмы, якія з'явіліся ў дадзенай флоры або фаўне ў выніку рассялення. Гл. Аўтахтоны. 40 Алелапатыя (ад грэч. allelon - узаемна і pathos - пакута, уплыў), узаемны ўплыў арганізмаў (у асноўным раслін), якія жывуць сумесна, шляхам выдзялення ў знешняе…