181 біяфізік, -а, м. Спецыяліст у галіне біяфізікі. 182 біяфізіка, -і, ДМ -зіцы, ж. Навука, якая вывучае фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў жывых арганізмах. [Грэч. bіos — жыццё і фізіка.] 183 біяфізічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяфізікі. Біяфізічная лабараторыя. 184 біяфільтр, -а, м. Збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод. 185 біяхімік, -а, м. Спецыяліст у галіне біяхіміі. 186 біяхімічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяхіміі. Біяхімічныя даследаванні. 187 біяхімія, -і, ж. Навука, якая вывучае хімічны састаў арганізмаў і ўласцівыя ім хімічныя працэсы. [Ад грэч. bіos — жыццё і хімія.] 188 біяцэналогія, -і, ж. Раздзел экалогіі, які вывучае раслінныя і жывёльныя групоўкі ў іх сукупнасці. 189 біяцэноз, -у, м. Прыродная або штучна ўтвораная сукупнасць арганізмаў, якія насяляюць участак біясферы, удзельнічаюць у кругавароце рэчываў і маюць пэўныя адносіны… 190 біяэнергетыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Біялагічная энергетыка (вывучае механізмы пераўтварэння энергіі ў працэсах жыццядзейнасці арганізмаў).