161 біямаса, -ы, ж. Колькасць рэчыва жывых арганізмаў на адзінку паверхні сушы ці аб'ёму вады. Раслінная біямаса. 162 біяметрычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біяметрыі. Біяметрычныя метады. 163 біяметрыя, -і, ж. Сукупнасць матэматычных метадаў вывучэння з'яў жыцця. [Ад грэч. bіos — жыццё і metreō — вымяраю.] 164 біямеханіка, -і, ДМ -ніцы, ж. Раздзел біяфізікі, які вывучае развіццё, будову і дзейнасць рухальнага апарату жывёл і чалавека. [Ад грэч. bìos — жыццё і механіка.]… 165 біямеханічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біямеханікі. 166 біяміцын, -у, м. Антыбіётык, які ўжываецца пры пнеўманіі, ганарэі, дызентэрыі, сыпным тыфе і некаторых іншых хваробах, а таксама дадаецца ў корм жывёле як стымулятар… 167 біянічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біёнікі, ажыццяўляецца на яе аснове. Біянічныя праблемы, даследаванні. 168 біяпсія, -і, ж. Атрыманне невялікай колькасці тканкі ў хворага для мікраскапічнага даследавання з мэтай вызначэння характару захворвання. [Ад грэч. bi**os —… 169 біясінтэз, -у, м. Утварэнне арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або па-за імі пад дзеяннем ферментаў. Біясінтэз вугляводаў. [Ад грэч. bìos — жыццё і synthesis… 170 біясінтэтычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біясінтэзу. Біясінтэтычныя працэсы. 171 біястанцыя, -і, ж. Навукова-даследчая ўстанова, прызначаная для ўсебаковага стацыянарнага вывучэння раслін і жывёл у прыродных умовах і правядзення эксперыментальных… 172 біястымулятары, -аў; адз. біястымулятар, -а, м. Рэчывы, якія стымулююць розныя праяўленні жыццядзейнасці арганізма. 173 біясфера, -ы, ж. Вобласць распаўсюджання жыцця на зямным шары. [Ад грэч. bìos — жыццё і sphaira — шар.] 174 біятланіст, -а, М -сце, м. Спартсмен, які займаецца біятлонам. 175 біятлон, -а, м. Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах. [Ад лац. bis — двойчы і грэч.… 176 біятокі, -аў; адз. біяток, -у, м. Электрычныя напружанні ў органах, тканках і асобных клетачных элементах жывых арганізмаў. 177 біятэлеметрычны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біятэлеметрыі, прызначаны для яе. Біятэлеметрычныя вопыты. 178 біятэлеметрыя, -і, ж. Вымярэнне на адлегласці паказчыкаў, якія характарызуюць стан біялагічных аб'ектаў (напрыклад, пульсу, тэмпературы, крывянога ціску ў касманаўтаў,… 179 біятэхнічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біятэхніі. Біятэхнічная сістэма. 180 біятэхнія, -і, ж. Комплекс мерапрыемстваў, якія забяспечваюць паспяховую гадоўлю ў прыродных умовах дзікіх паляўніча-прамысловых і іншых карысных жывёл. [Ад грэч.…