81 біпалярнасць, -і, ж. Спец. Адзін з тыпаў распаўсюджвання арганізмаў, пры якім адзін і той жа від (род, сямейства) жыве ў сярэдніх шыротах Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў,… 82 біплан, -а, м. Самалёт з дзвюма плоскасцямі, размешчанымі адна пад другой. [Фр. biplan ад лац bis — двойчы і planum — плоскасць.] 83 біпланавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да біплана. 84 бірачны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біркі. Бірачныя знакі. 85 біржа, -ы, ж. 1. У капіталістычных краінах — установа для заключэння фінансавых і гандлёвых здзелак на каштоўныя паперы і тавары. Валютная біржа. Таварная… 86 біржавік, -а, м. У капіталістычных краінах — той, хто займаецца біржавымі аперацыямі; біржавы дзялок. 87 біржавы, -ая, -ое. Які мае адносіны да біржы; ажыццяўляецца на біржы (у 1 знач.). Біржавыя здзелкі. 88 бірка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. 1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай… 89 бірманец гл. бірманцы. 90 бірманка гл. бірманцы. 91 бірманскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да Бірмы, бірманцаў. 92 бірманцы, -аў; адз. бірманец, -нца, м.; бірманка, -і, ДМ -нцы; мн. бірманкі, -нак; ж. Народ, які складае асноўнае насельніцтва Бірмы. 93 біруза, -ы, ж. Каштоўны камень, непразрысты, блакітнага або зеленаватага колеру. [Перс.] 94 бірузовы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бірузы; з бірузой, зроблены з бірузы. Бірузовы пярсцёнак. 2. Падобны на бірузу колерам; блакітнаваты. Цёмна-сінія… 95 бірулька, -і, ДМ -льцы; Р мн. -лек; ж. 1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад. 2. толькі мн. (бірулькі, -лек). Гульня, якая… 96 бірулькавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бірулькі (у 1 знач.). 97 біручына, -ы, ж. Кустовая або дрэвавая расліна сямейства маслінавых. 98 біс, выкл. Выгук, які выказвае просьбу паўтарыць толькі што выкананы артыстам нумар. ◊ На біс (выканаць, праспяваць і г. д.) — праспяваць, выканаць паўторна… 99 бісектрыса, -ы, ж. Прамая лінія, якая дзеліць вугал папалам. [Фр. bissectrice ад лац. bis — двойчы і secare — рассякаць.] 100 бісер, -у, м., зб. Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і…