141 біяакустыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Галіна біялогіі, якая вывучае галасы і гукавыя зносіны жывёл. 142 біягеаграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяграфіі. Біягеаграфічныя даследаванні. 143 біягеаграфія, -і, ж. Навука, якая вывучае заканамернасці пашырэння і размеркавання жывых арганізмаў і іх групаванняў па зямным шары. [Ад грэч. bіos — жыццё і геаграфія.]… 144 біягеасфера, -ы, ж. Абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты. 145 біягеахімічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біягеахіміі. Біягеахімічныя працэсы. 146 біягеахімія, -і, ж. Навука, якая вывучае працэсы, што адбываюцца ў біясферы з удзелам жывых арганізмаў. [Ад грэч. bіos — жыццё, gē — зямля і хімія.] 147 біягеацэноз, -у, м. Згуртаванне раслінных, жывёльных і мікраскапічных арганізмаў разам з участкам зямной паверхні, які яны займаюць. 148 біягенез, -у, м. Тэорыі, якія адмаўляюць паяўленне жыцця на Зямлі ў выніку ўзнікнення жывых істот з нежывой матэрыі. [Ад грэч. bіos — жыццё і génesis — паходжанне,… 149 біягенетычны, -ая, -ае. У выразе: біягенетычны закон — паўтарэнне ў індывідуальным развіцці (антагенезе) арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця (філагенезу)… 150 біягенны, -ая, -ае. Які падтрымлівае, стымулюе развіццё арганізма, жыцця. 151 біягідраакустыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Біялагічная гідраакустыка, якая вывучае гукі, што ўтвараюцца воднымі арганізмамі. 152 біяграфічны, -ая, -ае. Які мае адносіны да біяграфіі. Біяграфічная літаратура. Біяграфічныя звесткі. 153 біяграфія, -і, ж. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н. Біяграфія пісьменніка. □ Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей.… 154 біядатчык, -а, м. Прыбор, які прымацоўваецца да цела або ўводзіцца ў цела чалавека, жывёліны і перадае звесткі пра стан арганізма. 155 біядынаміка, -і, ДМ -міцы, ж. Вучэнне аб агульнай жыццядзейнасці арганізма. [Ад грэч. bіos — жыццё і dynamis — сіла.] 156 біядынамічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біядынамікі. 157 біякрэм, -а, м. Касметычны крэм, у састаў якога ўваходзяць біястымулятары. Біякрэм для сухой скуры. 158 біялагізм, -у, м. Ненавуковая тэндэнцыя тлумачыць грамадскія з'явы біялагічнымі прычынамі. 159 біялагічны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да біялогіі. Біялагічная навука. Біялагічная актыўнасць глебы. Біялагічная каштоўнасць кармоў. // Такі, дзе займаюцца даследаваннямі… 160 біялогія, -і, ж. Комплекс навук пра жыццё як асобую форму руху матэрыі, што гістарычна ўзнікла з нежывой прыроды. // чаго. Сукупнасць прыродных асаблівасцей жыцця…