 |
На ваш запыт знойдзены 66 артыкулаў
-
такаўня — ток, дол, выбіты глінай.
Малоцюць у пяць цапоў, як такаўня трываіць. На такаўні цапы свае танцы танцуюць, аж гліна гарыць.
-
таніня — танклявасць.
Таніні я была такой, як яна, не таўсцей.
-
танцоха — скакуха.
Таццяна такая танцоха - на яе абутку не набрацца.
-
таплёвачкі — пупышкі на таполі.
Таплёвачак на гарэлцы настоіш - лепшыя лекі ад застуды.
(Па-ўшацку таполя - тофліна, тафлінка.)
-
тапорнік — дровы, на якія піла не трэба, сякуць тапаром.
Навошта мне тапорнік, з яго ні духу, ні пуху.
-
тарадон — пустабрэх, трапло.
Якраз тарадон, як устаець, дык і бярэцца: тара-бара-тара-бара.
-
тарапат, тарапак — спех, таропкасць.
Як нападзець тарапат, ня будзіш шкадаваць пят. Як тарапак на яго які напаў.
-
тарапун, тарапок — хто заўсёды спяшаецца.
Тарапун тарапуніху прывык любіць непаціху. Загарэўся тарапок, як сярнічак карабок.
-
тарокацца — таргавацца, доўга дамаўляцца, упірацца.
Дзякуй, што аддалі дзеўку замуж, доўга не тарокаліся.
-
та(та)ргік-та(та)ргік — кульгавасць (гукаперайманне).
Татаргік-татаргік і прывёрся таргікала (кульга).
-
таўстамясіца — мажная, поўная.
Ён як бражджэль каля сваей таўстамясіцы.
-
таўстая — цяжарная.
Яна ўжо таўстая ўзноў, неўзабаві кугакала ў хаці будзіць.
-
таўстое — тлустае, цяжкое для стрававання.
Я есці не магу таўстога такога - кілбасы ці чаго. Я зварыла таўстой кашы. Таўстых круп купіла.
-
таўсцё — усё тоўстае (зборнае).
Цяжка мыць гэта таўсцё.
-
таўсціла — тоўсты.
Зайшоў таўсціла ў хату - адразу цесна стала.
-
таўсціна — таўшчына.
Сала таўсцінёй у добрую даланю.
-
таўсцюк — фалас.
А на печы Касцюк абуваіцца, // А ў яго таўсцюк падымаіцца.
-
таўчыся — біцца, грукаць.
Знячывеліла ад страху, дасюль сэрца таўчэцца.
-
тахлая — рыба, якая задыхнулася пад ільдом.
Прабілі лёд, а тахлай рыбы мора.
-
тачэнечкая — дужа маленькая.
А ўнучачка яшчэ во тачэнечкая.
|
 |