 |
На ваш запыт знойдзены 150 артыкулаў
-
набірная, набярная — заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага).
Грып хвароба набірная. Кароста, яна набярная хвароба, шанавацца трэба.
-
наблізкую — наўпрасткі.
Наблізкую тут не прайсці, балота топкае.
-
набрыдзь — прыхадні, навалач.
Уся набрыдзь да нас цягніцца.
-
наведаме — як і належыць, само сабой зразумела.
Ей сорак гадоў ужо наведамі.
-
навея — завея, завіруха.
Ад навеі ўсё ваколле бялеіць.
-
навідку — навідавоку.
Сяджу навідку, а кавалеры гужам-гужам, ды міма-міма.
-
навіць — нават.
Тут навіць сляпому відаць, што толку ня будзіць.
-
навяліцца — наваліцца.
На яго як навяліліся ўсе, адбіцца ня мог ніяк.
-
навярнуцца — прыйсці, сустрэцца.
Якраз і Багдановічыха навярнулася.
-
навярсціся — патрапіць знянацку, папасціся.
І адкуль ён навёрся? І не навярайся мне на вочы!
-
нагаўрыць, натаўрыць — наваліць, нагрузіць.
На стале ўсяго нагаўрана - толькі еш.
-
нагбом — піць з усяго вядра, каўша.
Пілі гора й нагбом і каўшом.
-
нагладкую — цалкам, поўнасцю.
Нагладкую разлічылася з зяцям.
-
нагліца — мор, раптоўная хвароба, эпідэмія.
Во якая нагліца навалілася, людзі як мухі мруць.
-
наглянуць — прыгледзіць.
Калі не прыду, ты тут наглянеш за малым?
-
нагога — пыхлівы, задавасты, надзьмуты.
Сядзіць нагога, ня бачыць нікога.
-
нагруднік — бюстгальтар.
У дзеўчынёшкі ўжо сісёнкі адскочылі, у нагруднічак просяцца.
-
надаражацца — модзіцца; яшчэ — цвяліцца.
Як надаражаецца - уся вуліца на яе глядзіць. Прывык толькі ўсім надаражацца, неслух.
-
надаядлы — надакучлівы.
Надаядлы горай за нахабу.
-
надвор'е — дзядзінец, двор.
Хоць жа па надвор'іку пахаджу, хоць жа на сваю мамульку пагляджу.
|
 |