 |
На ваш запыт знойдзены 71 артыкул
-
мазгаваць — думаць, кеміць.
Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць.
-
мазгаўня — галава.
У яго мазгаўня яшчэ добра варыць.
-
мазолькі — мазгі.
Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць.
-
мазьніца — пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы.
Такая праўда, што сучка дзёгаць з'ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца.
-
мазюка — чарвяк; яшчэ — так у малога называюць стручок.
Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць.
-
майнейшы — імяніты, шляхетны.
Яго пані майнейшая, // Яна за ўсіх ладнейшая.
-
макрата — мокрае, намоклае.
Перадзенуся, макрату сваю скіну.
-
маладзік, поўната, сход; веташок, вятох, ветах — фазы месяца.
-
малебенка — каплічка.
На магільніку й малебенка невялічкая ёсь.
-
малёхценькая — малюсенькая.
Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца.
-
маліцца — прыкідвацца дзіцем.
Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца.
-
малочнік — малачай.
Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, а малочнік-трава парасла па калена.
-
маміца — матка (орган).
Я табе выверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.)
-
маніцца — абяцаць, дакляраваць.
Наелася буракоў, напілася квасу, // Манілася хлопцу даць - недабрала часу.
-
маразявы — зябкі, золкі.
Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ.
-
маркацінне — каціныя выдзяленні пад час марцавання.
Маркаціннем ўсё прасмярдзела.
-
мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы.
Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём.
-
мароз — назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун.
-
маршчакі — зморшчыны.
Пад вачмі маршчакі, як барозны, а яна ўсё маладзіцца.
-
масіяш — дападлівы.
Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы.
|
 |