 |
На ваш запыт знойдзены 365 артыкулаў
-
пабаешка, пабайня, пабойка — палка з вузляком на канцы.
А там пад алешкаю // Стаіць баба з пабаешкаю...
-
пабасцяка — блудлівы, памаўза.
Ой, мамачка, я прапала, // Любіць мяне хто папала - // І рускія, і палякі, // І ўсякія пабасцякі.
-
пабераззе — нешта нязграбнае.
У яго рукі, як пабераззя.
-
пабрахушка — показка абразлівага ці фрывольнага характару.
Скажы хоць што добрае, знадакучылі мне твае пабрахушкі.
-
павароніць — пацікавіцца, паназіраць.
Пашла паглядзець, за чым людзі стаяць, каля крамы павароніла.
-
паверх, павершачку — вышэй, зверху.
Паверх іх ёсь большыя дзеці, яны вішні шчыпюць. Павершачку кілбасу адрэжу й ем.
-
паветрыць — праветрыць.
А дзед бабу паважаў, // На папары навязаў: // А няхай баба паветраіць, // А можа ж, яна палепшаіць.
-
паветрыя — паветра.
Зроб прадушыну, каб паветрыя праходзіла.
-
павечка — вейка, раснічка; яшчэ — накрыўка.
Загадай, з якога вока павечка зляцела? І ў скрыні, і ў труны таксама павечка.
-
павідну — пакуль светла, засветла.
Я свіней павідну накарміла.
-
пагадзіць — пачакаць.
Хай сягоння яна пагадзіць троху, заўтра аддам.
-
пагалець — пажыць у бядзе, пагаладаць.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць.
-
па гарла — па горла, досыць.
Мне тваёй ласкі па гарла хапіла.
-
пагарышча — месца, дзе згарэла будыніна.
На пагарышчы вазьмі зямлі.
-
паглядзіны — узгледзіны, сватанне.
Прыехалі сваты на паглядзіны.
-
пагніль — падгнілыя ў вадзе ламачыны, палкі.
Адна пагніль ля возіра ляжыць.
-
пагоднікі — дзеці, якія нараджаюцца штогод.
У Рыпіны аж трое пагоднічкаў, хватаіць клопату маладзіцы.
-
пагонь — атожылле, памаладзь.
Вішніна пагонь дала.
-
пагробкі — каласы з саломай пасля жніва, згрэбленыя на іржышчы.
Адных пагробкаў як ня воз набралі.
-
пададэнне — самае дно.
Верніць усё з пададэння, нешта знайсці хочаць.
|
 |