На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    егімора, гімора — пачвара; яшчэ — непрыгожая жанчына.
    Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця - гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.
  2. 2
    еданіна — ежа, едзіва.
    Еданіны было - хоць пуза расперажы.
  3. 3
    еджанае — тое, што ўжо елі, спытвалі.
    Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.
  4. 4
    езданіна — язда, паездзіны.
    Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.
  5. 5
    еменка — бульба на спажытак.
    Еменка на емя, а семенка на семя.
  6. 6
    ендза — хто енчыць.
    Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.
  7. 7
    енкат — енк.
    Каго ўжо там б'юць, што енкат такі стаіць?
  8. 8
    есціся — зацята брахаць, звадзіцца.
    Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.
  9. 9
    ешчы — добры на ежу.
    Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць