-
1
кавалерыцца — калі хлапчаня пачынае заляцацца.
Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла. -
2
кавалёк, казялок — конік.
Ад кавалькоў уся пожня зялёная. -
3
кавёлы — ногі (пагардліва); яшчэ — мыліцы.
Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць. -
4
кавялюга, кавяла; кавялюгаць — крывы, кульгавы, недалужны; кульгаць.
Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны. -
5
кажалуп — хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях.
А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць. -
6
кажанець — слаба расці, паршывець (пра малога).
У Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком. -
7
казлякі — вочкі ў бульбе.
Чышчу бульбу з казлякамі - на лепшае часу німа. -
8
казляччы — казліны.
Былі два кумпячкі казляччы, і ўсіх прыпасаў. -
9
казярэка — упірлівы, кажа ўпоперак.
Як упрэцца казярэка - не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці? -
10
каламесніца — сумятня.
Цэлы дзень сумесніца-каламесніца з хаты не пускаіць. -
11
калапніна — клопат, намаганне, завіханне.
Калапніны многа каля яго, а толку мала. -
12
калахвосціць — трэсці, калашмаціць.
Будзіць-будзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць. -
13
калдунаватая — злямцаваная, збітая.
На сабаку поўсць калдунаватая. -
14
калека, калечка — мянтуз.
Іван злавіў два язі й калечку. -
15
калелікі — дрыжыкі, зябікі.
Ужо калелікі бяруць на такім марозі. -
16
калёскі — каляска, вазоўнічак.
Двое калёсак вады прывязла. -
17
каліва, каліўе — куст, націнне бульбы.
Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калівіна якая будзіць. Сухое каліўе - паспела спешка (гатунак бульбы). -
18
калмак — кузлак.
Хоць калмак сена дай карові. -
19
калоддзе — калоды.
Дровы - адно калоддзя, тапор і той прыстаў. -
20
калом — невядома куды, праз зямлю.
Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
На запыт знайшлося 158 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць