 |
На ваш запыт знойдзены 122 артыкулы
-
убадзюліцца — улезці ў нешта, упэцкацца, уквэцацца.
Убадзюліўся ў гразь - не адмыць.
-
убірацца — насычаць, прасякаць.
Сала ўбралася ў бліны, а столькі тлуку было.
-
убоіна — упарты, непаваротлівы, ленаваты.
Такая ўжо ўбоіна, хоць крычы, хоць маўчы.
-
убоіны — калі забіваюць (колюць) парсюка, звычайна запрашаюць на свежыну.
На ўбоінах, як і на запоінах, чарка скачаць і скварка плачаць. Убоіны былі багатыя.
-
убытка — страта.
Пагаліўся на гэту капейку, а чалавеку ўбытка й убытка.
-
убыць — ужыцца, быць разам.
З ім ты не ўбудзіш доўга, благі характар.
-
увазнаць — пазнаць, распазнаць.
А Йван краскі не ўвазнаў, // Да Купалы адаслаў.
-
увалокі — нізіна.
На ўвалоках ураджай не збярэш - там заўсёды мокра.
-
увачавідзь, учувід — увачавідкі.
Увачавідзь змахлюіць - і каб шум баравы. Яна водзіць кавалераў учувід, усе відзюць.
-
увінаць — цягнуць.
Сам топіцца й за сабой увінаіць другога.
-
увобмаль — скупа, ашчадна, упрытруску.
Карові сена давалі ўвобмаль. Усяго было ўвобмаль, толькі гора па гарла.
-
увосні — у сне.
Увосні сасніла, што парасят заганяла.
-
увыкнуцца — прызвычаіцца.
Па першыне цяжка, а як увыкнішся, дык яно й нічога. Ён ужо ўвык у горадзі.
-
увычка — звычка, манера.
Гэта такая ўвычка: ня можаць язык маўчаць.
-
увязь — нагляд, няволя, забарона.
Дзержаць дзяўчыну на ўвязі, волі ей німа.
-
угаркі — агаркі.
Папалілі ўсе шчэпачкі-ўгаркі, // А дажыдалі свае новае кухаркі.
-
угледзіны — калі глядзяць маладую перад заручынамі.
Маладую на ўгледзінах усе ўпадабалі, гэткая красулля.
-
угорыч — вугор.
Скрынку ўгорычаў наклаў і мне ўгорыча даў.
-
угразіцца — пагражаць.
Як угразіўся яму, дык шоўкавым зробіўся.
-
угрузіцца — пагрузіцца, улезці, змясціцца.
Пакуль узгрузілася ў таварняк, пакуль ўторкнулася, уся як мачонка стала.
|
 |