Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  б  м  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  


На ваш запыт знойдзены 68 артыкулаў

  1. жаба
    нахапацца як бусел жаб. Гл. бусел.
    боўнуць як жаба ў калодзежы. Шчуч. Асудж. Пра нешта сказанае нетактоўна. Арх. Гр.
    всунутыся як жаба в мулю. Кобр. Пагардл. Пра жанчыну, якая недарэчна з'явілася ў таварыстве, дзе яе не чакалі. ФА.
    вулупіць очы ек жаба на олешыну. Жытк. Няўхв. Пра няўцямны, здзіўлены, разгублены позірк. ТС 2, 54.
    вырачыць вочы як жаба з ночы. Берас. Груб. Даніловіч, 42. Тое ж.
    вырачыць вочы як жаба. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Pietkiewicz, 337; Янк., Пар., 30; Высл., 297. Тое ж.
    выскачыць як жаба з куста. Насмешл. Пра чалавека, што недарэчна заявіў пра сябе. Высл., 298; Санько, 69.
    вытарашчыцца як жаба серучы. Люб. Абразл. Вульг. Пра чалавека, які нетактоўна ў нешта ўзіраецца. ФА.
    глядзець як жаба на купіне. Бераст. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое, што вулупіць очы ек жаба на олешыну.
    дапасці як жаба да гразі (да мулу). Лід. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, які прагна накідваецца на нешта не зусім станоўчае. Даніловіч, 222.
    драцца як жаба (старая). Стаўб. Няўхв. Пра вельмі дрэннае выкананне песні, спевы непрыемным голасам. МК, 78.
    драцца як жаба на корч. Гом. Насмешл. Пра чалавека, што некуды моцна імкнецца, ціснецца. АВНЛ.
    драцца як жаба на крэў. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 98. Тое ж.
    драцца як жаба на купіне. Лід. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    дужы як жаба ў лужы. Ганц. Іран. Насмешл. Пра слабага, знямоглага чалавека. ФА.
    знікнуць як жаба ў твані. Касц. Жарт. Пра чалавека, які неяк непрыкметна выйшаў, схаваўся. ЛЦ, 107.
    зялёны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра колер нейкага прадмета, без захаплення. Federowski, 354.
    кідацца як жаба на касу. Наваг. Іран. Пра чалавека, які ў сваіх дзеяннях непрадбачлівы, не адчувае відавочнай небяспекі. ЛЦ, 71.
    круціцца як жаба ў калясе. Маз. Насмешл. Пра марныя намаганні чалавека. Высл., 337.
    крэктаць як жаба на вясну. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які пры нейкай справе раптам падае голас, праяўляе сябе. Federowski, 152.
    лезці як жаба на кол. Асіп. АВНЛ. Тое, што драцца як жаба на корч.
    лезці як жаба на корч. Глыб., Круп. Жарт. КВДУ; Гілевіч, 165. Тое, што драцца як жаба на корч.
    маўчы як жаба на карчы. Дзятл., Докш., Капыл., Мін., Саліг., Рэч. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, калі апошняму лепш памаўчаць. Аксамітаў, 152; ЛЦ, 112; АВНЛ; Высл., 345; Санько, 15; Даніловіч, 222.
    набрацца (нахлябтацца) чаго як жаба мулу. Слон. п., Зэльв., Івац., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які нечага сквапна нахапаўся альбо залішне напіўся. Federowski, 194; ФА; ЗЗайкі. ≺ Мул - рачны, азёрны глей.
    набрацца як жаба гразі. Сміл. Астр., Докш. Няўхв. Шатэрнік, 163; ФА. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба калу. Гродз., Воран. Няўхв. Цыхун, 187; Даніловіч, 223. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    набрацца як жаба твані. Касц., Мін. Няўхв. ЛЦ, 97. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
    надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які занадта імкнецца паказаць сваю значнасць. ЛЦ, 56.
    надзьмуцца як жаба на карчы. Санько, 155. Тое ж.
    надуцца як жаба на корч. Рэч., Гродз. п., Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна важнічае, ганарыцца. Federowski, 195; Высл., 350; ДА.
    надуцца як жаба на купіну. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
    нязграбны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра нязграбнага, нялоўкага, непрывабнай знешнасці чалавека. Federowski, 202.
    паўзці як жаба. В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які марудна павольна перамяшчаецца, пляцецца. ЗВалодзінай.
    пляхацца як жаба. Карэл. Насмешл. Пра нейчую нязграбную хаду, перамяшчэнне. Шаталава, 136.
    пнуцца як жаба на купіну. Жытк., Пух., Мін., Лаг. Няўхв. ТС 4, 65; ФА; ЛЦ, 118; Varłyha, 99. Тое, што драцца як жаба на корч.
    Рабая баба ўсё роўна як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Прык. Пра зняважлівае стаўленне да жанчыны з пабітым воспай тварам, непрыгожай. Ляцкий, 37.
    распяяцца як жаба на карчы. Мядз. Кплів. Пра чалавека, які надта заўзята расспяваўся, не зважаючы на іншых. Высл., 376.
    рассесціся дзе як жаба на купіну. Смарг. Насмешл. Пра чалавека, які занадна вольна рассеўся і важна сябе пачувае. ФА.
    скакаць як жаба - з купіны на купіну. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які робіць нейкія рухі, якія не выклікаюць захаплення альбо спачування. ЛЦ, 122.
    скверціся як жаба. Няўхв. Пра капрызнае дзіця. ТС 3, 60.
    скокнуць як жаба з купіны. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкае, спрытнае перамяшчэнне, выкананне якой-н. справы. Юрчанка, 183.
    сядзець як жаба на вяселлі. Рэч. Насмешл. Пра ганарыстую, надзьмутую асобу. ЛЦ, 74.
    сядзець як жаба над купінаю. Мсцісл. Пагардл. Пра ціхае, маўклівае адбыванне часу. Юрчанка, 183.
    углядацца як жаба ў арэх. Нясв. Насмешл. Пра кепскі зрок. ФА.
    улезці як жаба ў гразь. Хойн. Асудж. Пра чалавека, які моцна ўвяз у непрыгожую сітуацыю. АВНЛ.
    улюблівы як жаба ў гразь. Уздз. Насмешл. Пра часта і лёгка ўлюблівага чалавека. Высл., 405.
    хадзіць як расплюшчаная жаба. Ваўк. Абразл. Кплів. Пра чалавека ў прыбітым, гаротным стане. Высл., 412.
    халодная як жаба. Ваўк. п., Драг., Бярэз. Няўхв. 1. Пра безэмацыйнасць некага. 2. Пра раўнадушную жанчыну ў палавых дачыненнях. Federowski, 49; Нар. лекс., 222; ФА.
    цягнуцца ззаду як жаба. Сміл., Хойн. Няўхв. Пра марудлівых, не жадаючых прыспешыць хаду людзей. Шатэрнік, 19; Мат. Гом., III, 189.
    Як була молода, то була рэзка, а як постарэла - як жаба облезла. Жытк. Фальк. Жарт. Пра заганы старасці ў параўнанні з маладосцю. ТС 4, 346.
    як жаба на лісапеце. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе дзівосна, з выкрутасамі. Юрчанка, 183.
    як жаба ў лапцях. Свісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч 2010, 91.
    насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
    заняло як жабе на зіму. Дзятл., Карэл. Кплів. Пра чалавека, якому ў спрэчцы рашуча не было ўжо чаго сказаць. Янк., 408; Даніловіч, 222; Гілевіч, 165.
    бы жабу з'еў. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, які выглядае неяк нязвыкла, маўкліва. Босак, 29.
    маўчаць як жабу праглынуўшы. Шчуч. Насмешл. Пра маўчанне чалавека, што трапіў у непрыемную сітуацыю. Даніловіч, 223.
    сядзець як жабу прыглынуўшы. Мёр. Здзекл. Пра незайздросны стан чалавека ў пэўнай сітуацыі. ДА.
    бы жабы топчэ. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. Нар. скарбы, 142.
    вочы [рабы] як у жабы. Ваўк. п., Сен. Насмешл. Пра непрывабныя выпуклыя вочы. Federowski, 336; Каспяровіч, 181.
    вочы як жабы навярху сідзяць. Маладз. Здзекл. Пра нейчыя выпуклыя непрыгожыя вочы. Гілевіч, 53.
    дружна як жабы на дождж. Іран. Пра людскую мітусню, актыўнасць, крык. Янк., Пар., 55.
    рукі як жабы. Віл., Слон. Пра халодныя, застылыя рукі. Sielicki, 162; Барысюк, Буян, 13.
    шчочкі рабы як у жабы. Паст. Насмешл. Фальк. Пра рабыя, у плямках, больках, вяснушках шчокі. СПЗБ 5, 179.
    як з жабы сала з чаго. Свісл. Іран. Пра адсутнасць ці вельмі малую карысць, толк з чаго-н. Даніловіч, 226.
  2. жабіны
    рукі як жабіны лапы. Гл. лапа.
    шчасця як з жабіны прыгаршчы. Гл. прыгаршчы.
  3. жабрак
    абдзёрты (абадраны, абарваны) як жабрак. Ваўк., Гродз. п., Сен., Івац., Слон. Няўхв. Пра вельмі бедна і неахайна апранутага чалавека. Federowski, 2; Каспяровіч, 1; Высл., 279; ЗЗайкі.
    есці як жабрак. Івац. Няўхв. Пра прагнае, неахайнае спажыванне ежы. ЗЗайкі.
    кленчыць як жабрак пад акном. Няўхв. Пра чалавека, які дакучліва і настойліва нешта выпрошвае. Янк., 411.
    спамогся як жабрак на кісель. Слон. Насмешл. Пра прагнае спажыванне ежы. Высл., 387. ≺ Спамогся - тут: накінуўся.
    хадзіць як жабрак. Івац., Клім. Няўхв. Матэрыялы 1981, 81; ЗЗайкі. Тое, што абдзёрты як жабрак.
    цягацца (валачыцца) як жабрак [які]. Слон. Асудж. Пра чалавека, які ходзіць ад хаты да хаты замест таго, каб заняцца справай. Высл., 416.
    праўды ў каго як у жабрака грошай. Іран. Пра надта невялікую долю праўды ў чыім-н. расказе. Янк., 421.
    як у жабрака ў торбе дзе. Маст., Воран., Лід. Няўхв. Пра вялікі беспарадак у чым-н. Высл., 361; Даніловіч, 258.
  4. жабянё
    грябсціся як жабянё на корч. Няўхв. Пра імкненне чалавека некуды патрапіць. Фед. Арх.
    лезці як жабянё на корч. Маст. Няўхв. ФА. Тое ж.
  5. жаваранак
    трэба як жаваранку паспяваць. Фальк. Пра нешта вельмі неабходнае, што хочацца і трэба зрабіць. Янк., Пар., 170.
    вясёлы як жаўранка. Ухв. Пра чалавека з вясёлым характарам. Янк., Пар., 33.
  6. жагаўка
    круціцца як жагаўка. Ельск. Няўхв. Пра чалавека, які мітусіцца пры розных справах. Мат. Гом., IV, 137. ≺ Жагаўка - невялікі шчупак.
  7. жадаць
    жыць як душа жадае. Ухв. Пра свабоднае, спакойнае, заможнае жыццё. БПФС, 86.
  8. жалеза
    грызці як іржа жалеза. Гл. іржа.
    есці як ржа жалеза. Гл. іржа.
    лень жуе чалавека як іржа жалеза. Гл. іржа.
    лізнуць як жалеза на марозе. Асудж. Пра неабачлівае, небяспечнае дзеянне чалавека. Янк., Пар., 96.
    узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Гл. каваль.
    круціцца як на гарачым жалезе. Няўхв. Пра чалавека, які праяўляе неапраўданую актыўнасць. Сержпутоўскі 1999, 87.
    цвёрды як залеза. Ваўк. п. Пра цвёрды характар чалавека. Federowski, 59.
    халодны як залеза. Ваўк. п. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49.
    цяжка, як зялеза ўсёдна напхана. Стаўб. Пра нешта вельмі цяжкае. СЦБ, 170.
  9. жалезка
    лыбіцца як жалезка знайшоўшы. Івац. Насмешл. Пра нейчую радасць з пустога. ЗЗайкі. ≺ Лыбіцца - усміхацца. Жалезка - лязо нажа.
  10. жалуд
    дзяўчына як жалуд. Ушацк. Ухв. Пры крэпенькую, прывабную дзяўчыну. Барадулін, 93.
  11. жаніх
    убраны як жэніх. Жытк. Ухв. Пра святочна, вельмі добра ўбранага чалавека. ТС 4, 12.
  12. жаніцьба
    задумацца як перад жаніцьбаю. Карэл. Насмешл. Пра сур'ёзны роздум перад важнай справай. Высл., 323.
  13. жар
    аганёк як жар гарыць. Лоеў. Ухв. Пра яркае квітненне пакаёвай кветкі. Янкова, 18. ≺ Аганёк - бальзамін.
    золата бы жар ззяе. Слуцк. Захапл. Пра гарачы бляск золата. Сержпутоўскі 1999, 108.
    чырвоны як жар. Ваўк. п., Чэрык. Ухв. Пра колер тканіны ці якой-н. іншай рэчы. Federowski, 71; Бялькевіч, 493.
    што як жар гарыць. Мсцісл. Захапл. Пра нейкую прыгожую бліскучую рэч найчасцей цёплага чырвонага колеру. Янкоўскі 1968, 434.
    бегаць як з жарам у нагавіцах. Слон. Няўхв. Пра мітуслівую, бяссэнсную бегатню каго-н. Высл., 285.
    наўстыдзіць каго як жарам сыпануць. Слон. п. Пра моцнае прысаромліванне каго-н. Federowski, 199.
    як жарам абдало. Пра атрыманне нечаканай і моцна ўразлівай весткі, паведамлення. БПФС, 89.
    як з жарам у нагавіцах. Іран. Пра чалавека гарачага, нярвовага, неспакойнага. Санько, 70.
    бегчы як жару ўхапіўшы. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спяшаецца, бяжыць без агляду. Ром., Бел., 291; Ляцкий, 5.
    забяжыцца (пабудзе) як жару ўхваціць. Ваўк. п., Пол. Пра вельмі кароткі, паспешлівы візіт. Federowski, 207; Нар. лекс., 15.
    ляцець як жару ўхапіўшы. Рэч. ЛЦ, 72. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
    нанасіць як жару ў шапцы. Іран. Пра вельмі малую колькасць прынесенага, назапашанага. Янк., Пар., 111.
    панесціся як жару пад хвост насыпалі. Лаг. Мін.-Мал., 1974, 188. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
    як жару на каго сыпнулі. Слон. Пра ўспрыманне чалавекам чагосьці крыўднага, абразлівага, балючага. Высл., 426.
  14. жара
    хотыв як у жару пыты. Кам. Пра моцнае жаданне чалавека. ЖН, 55.
  15. жарабец
    быстры як жарабец. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, хуткага, спартыўнага чалавека. Federowski, 46.
    вольны як жарабец. Маладз. Ухв. Пра вольнага, свабоднага чалавека. СЦБ, 133.
    Дару ядлавец, каб пасля вяселля не бегаў як жарабец. Фальк. Вясельнае пажаданне мець вернага мужа. БВ, 53.
    зарагатаць як жарабец. Слуцк. Няўхв. Пра вельмі гучны, задаволены смех каго-н. ТС 2, 76; Сержпутоўскі 1999, 63. Тое, што іржаць як жарабец.
    вываліць зубы як кабыла да жарабца. Гл. кабыла.
    запрагці як сівага жарабца. Зласл. Пра чалавека, якога моцна нагрузілі абавязкамі, цяжкой работай. Ройзензон, 71.
    стары конь, а розум што ў жарабца. Гродз. Асудж. Пра чалавека старога, але не вельмі разважлівага. Арх. Гр.
    Хвалілася аўца, што ў яе хвост як у жарабца. Брэсц. Прык. Пра чалавека, які хваліцца неіснуючымі якасцямі. ЛЦ, 56.
    за кім хадзіць як жарабцы. Краснап. Асудж. Пра хлопцаў, што празмерна пускаюцца ў залёты. Бялькевіч, 170.
    іржаць ек жэрэбец. Жытк. Няўхв. Тое, што зарагатаць як жарабец.
  16. жарабок
    растубыхацца як жарабок. Мсцісл. Няўхв. Пра гучныя, звонкія крокі чалавека. Юрчанка, 296. ≺ Растубыхацца - гучна ступаць.
  17. жарабя
    бегчы за кім як жарабя за кабылаю. Пра чалавека, які вельмі залежны ад іншага, наследуе яму, імкнецца быць разам. Янк., Пар., 20.
  18. жардзіна
    вымахаць як жардзіна. Мсцісл. Няўхв. Пры высокага, хударлявага, танклявага чалавека. Юрчанка 1969, 60.
    як жардзіна. Леп., Ушацк. ЗВалодзінай. Тое ж.
  19. жаржына
    як жэржына красны. Лоеў. Ухв. Пра здаровага, моцнага, чырванашчокага чалавека. Янкова, 114. ≺ Жаржына - вяргіня.
  20. жарноў
    вярцецца як мельнічны жарноў. Сен. Няўхв. Пра чалавека, які з цяжкасцю выконвае нейкую справу. Каспяровіч, 70.

Старонкі: 1  2  3  4  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019