Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  к  л  м  н  о  п  р  т  у  ч  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  


На ваш запыт знойдзены 126 артыкулаў

  1. шабас
    спяшацца як жыд на шабас. Гл. жыд.
  2. шавец
    бегчы куды як шавец да карчмы. Насмешл. Пра чыюсьці паспешлівую хаду куды-н. Янкоўскі, 242.
    выкручвацца як шавец на кірмашу. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які хітруе, падманвае. Federowski, 60, 343.
    круціць як шавец скурай. Брасл. Няўхв. Пра некага, які кіруе іншымі, уплывае на іх. Рабкевіч, 98.
    напіцца як шавец. Ваўк. п., Расн. Няўхв. Пра чалавека, які залішне, празмерна напіўся спіртнога. Federowski, 321; Бялькевіч, 277, НН 1911, 190.
    напіцца як шавец на Божа цяла. Воран. Даніловіч, 265. Тое ж.
    піць гарэлку як шавец. Гродз. Няўхв. Пра схільнага да выпіўкі чалавека. Цыхун, 190.
    спяшацца як шавец на кірмаш за ботамі. Ваўк. п. Здзекл. Пра неапраўданую спешку куды-н. Federowski, 388.
  3. шавецкі
    усюды гож як шавецкі нож. Гл. нож.
  4. шакаль
    як шакаль тонкі. Брасл. Няўхв. Пра некага вельмі тонкага, худога. СПЗБ 5, 452. ≺ Шакаль - трэска, аскепак.
  5. шаламяць
    сядзець як чорт на шаламяці. Гл. чорт.
  6. шалёны
    баяцца як шалёнага сабакі. Гл. сабака.
    баяцца як [шалёны] сабака вады. Гл. сабака.
    бегаць (лятаць) як шалёны. Ваўк. п., Сміл., Мсцісл., Астр., Лаг., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які бегае, не зважаючы на дарогу. Federowski, 160; Шатэрнік, 19; Бялькевіч, 56; СПЗБ 3, 143; Varłyha, 48; ЗЗайкі.
    гайсаць як шалёны. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 62. Тое ж.
    Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Слуцк. Прык. Пра галоднага чалавека, які то моліцца, то праклінае. Сержпутоўскі 1999, 37.
    круціцца як шалёны сабака. Гл. сабака.
    драць горла як шалёны. Асудж. Пра чалавека, які надта гучна, голасна крычыць. ФСБМ 1, 94.
    палянтаваць як шалёны. Сміл. Асудж. Пра чалавека, які злосна крычыць, лаецца ды чапляецца да іншых. Шатэрнік, 198. ≺ Палянтаваць - гарлапаніць і моцна лаяцца.
  7. шалькі
    хістацца як на шальках. Паст. Няўхв. Пра кагосьці, хто не мае цвёрдай пазіцыі. СПЗБ 5, 456.
  8. шамак
    як шамак нейкі. Мсцісл. Няўхв. Пра неразумнага чалавека. Юрчанка 1977, 167.
  9. шапка
    відаць як ліхая (падраная) шапка. Пра нешта зусім відавочнае. Янк., Пар., 25.
    шапкаю лятаць. Лельч. Пра вераб'ёў, што лятаюць густой грамадкай. Кучук, Малюк, 149.
    баяцца каго як ліхой шапкі. Пра страх перад кім-н. Янк., Пар., 13.
    Жыццё пражыць - не шапку знасіць. Прык. Арш. Пра складанасць жыццёвай дарогі. ФА.
    знаць каго як ліхую шапку. Рэч. Асудж. Пра знаёмства з ліхім чалавекам. Pietkiewicz, 401.
    навярнуцца (напусціцца, наваліцца) так як на ліхую шапку. Мін. Пра рэзкі, катэгарычны напад на каго-н. Tyszkiewicz, 427; Dybowski, 184; Шпилевский, 184; АВНЛ.
    папасціся як верабей у шапку. Гл. верабей.
    ускінуцца як на мокрую шапку. Дуб., 62; Нос., 18. ≺ Кажуць, каб выклікаць смех з чыіх-н. вымоў (заўвага збіральніка). Тое, што навярнуцца (напусціцца, наваліцца) так як на ліхую шапку.
    нанасіць як жару ў шапцы. Гл. жар.
  10. шапран
    сена бы шапран. Ухв. Пра пахучае сенца добрай якасці. Сержпутоўскі 34.
  11. шарварка
    як шарварку адрабляць. Няўхв. Пра чалавека, што нестаранна, неахвотна працуе, нібы адбывае правіннасць. Санько, 214.
  12. шарсцень
    злы як шарсцень. Швянч. Няўхв. Пра злога, агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 5, 446. ≺ Шарсцень - шэршань.
  13. шаршон
    як шаршон. Лід. Няўхв. Даніловіч 2008, 138. Тое ж.
  14. шаршун
    калоцца як шаршун. Шальч. Пра калючую траву. СПЗБ 5, 467. ≺ Шаршун - шэршань.
  15. шаснаццатка
    выбрацца (убрацца) як [сераўно] шаснаццатка. Клецк., Маст. Асудж. Пра жанчыну, што апранулася не па ўзросту. Сцяшковіч, 371; Нар. лекс., 211.
  16. шатан
    бегаць як шатан. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які злосна дзейнічае, бегае. ФА.
    як шатан. Воран. Гродз. Шчуч. Няўхв. Пра кагосьці вельмі рухавага, хуткага, актыўнага. Даніловіч, 265.
  17. шаўковы
    як шаўковая. Стаўб., Стол. Ухв. Пра лагодную, пакорлівую жонку. МК, 157; Барысюк, Буян, 28.
  18. шаўцоўскі
    прыстаць бы шаўцоўская смала. Гл. смала.
  19. шацёр
    як шацёр. Ваўк. п., Слон. п. Пра мажнага чалавека. Federowski, 11, 93.
  20. шашаль
    тачыць як шашаль (шашол). Няўхв. Пра чалавека, які некага пастаянна данімае, грызе. Ройзензон, 78.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019