На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 1
    Іван
    хадзіць як ведзьма на Купальскага Івана. Гл. ведзьма.
  2. 2
    ігла, гл. іголка
  3. 3
    ігліца
    сядзець як грыб пад ігліцай. Гл. грыб.
    багата як ігліцы ў бары. Пра вялікую колькасць чаго-н. дробнага. Янк., Пар., 12.
    многа як ігліцы. Янк., Пар., 104. Тое ж.
  4. 4
    Ігналя
    разыйсціся як Ігналя на вечарынцы. Жарт. Пра нейкага чалавека, што дужа раззухваціўся, стаў падобны на вядомага ў дадзенай масцовасці персанажа. Санько, 178.
  5. 5
    іголка
    як на голках. Пра трывожнае, нецярплівае чаканне. Санько, 70.
    відно хоць голкі збірай. Ваўк. п. Пра ясную, месячную ноч, добра асветленае памяшканне. Federowski, 330.
    як з голкі зняты. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта зусім новае, часцей пра ўбранне. Federowski, 111.
    каляить як иглами. Смал. Пра адчуванне колікі, колючых боляў. Добр., Смол., 336. ≺ Каляіць - коліць.
    прапасці (знікнуць, згубіцца) як іголка ў сене. Хоц., Мін. Пра бясследнае знікненне чалавека альбо прадмета. ЛЦ, 119; Юрчанка 1977, 213.
    як (што) іголка ў стозе 〈сена〉. Пра зусім непрыкметнага, такога, што немагчыма знайсці, выявіць, адшукаць. ФСБМ 1, 461.
    як нітка з іголкай: куды ён, туды і яна. Гл. нітка.
    як іголкамі коле. Люб. Пра адчуванне колікі, колючых боляў. ДА.
    сядзець як на іголках. Івац. Пра стан крайняга хвалявання, неспакою. ФСБМ 1, 462; ЗЗайкі.
    як з (з-пад) іголкі. Мсцісл. Ухв. Пра рэч, вопратку, якая выглядае зусім новай. Юрчанка, 184.
    мужык так гаруіць па жонцы, як баба па іголцы. Гл. баба.
  6. 6
    іграць
    гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Гл. скрыпка.
    у грудзях як гармошка іграе. Гл. гармошка.
  7. 7
    ігруша, гл. груша
  8. 8
    ігрышча
    весела як на ігрышчы. Пра вясёлае зборышча, дзе смех, жарты, музыка, танцы. Янк., Пар., 25.
  9. 9
    ігуменша
    баба што ігуменша [тоўстая]. Гом. Ухв. Пра тоўстую, мажную кабету. Мат. Гом., IV, 186.
  10. 10
    ідал
    раскрычацца як ідыл [якей]. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека нядобрага і грознага, крыклівага, якім малявалі язычніцкага ідала. Юрчанка 1998, 61.
  11. 11
    ізгарода
    гаварыць як на ізгароду вешаць. Шум. Няўхв. Пра чалавека, які дазваляе сабе гаварыць не падумаўшы, няпраўду, да таго ж марудліва і невыразна. Гілевіч, 165.
  12. 12
    ікона
    маліцца на каго як поп на ікону. Гл. поп.
  13. 13
    Ілля
    камандаваць як Ілля хмарамі. Слон. Пра чалавека, які любіць камандаваць, грозна распараджацца. Сцяшковіч, 642. ≺ Святы Ілля лічыцца адзінаўладным распарадчыкам хмар, маланкі, навальніцы.
  14. 14
    ільвіца
    гладкыя як ільвіца. Мсцісл. Ухв. Пра сытую, спраўную карову. Юрчанка, 1993, 87.
  15. 15
    імяніны
    сядзець як пан на імянінах. Гл. пан.
  16. 16
    індзючка, гл. індычка
  17. 17
    індык
    балбатаць як індык. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які многа і непрыгожа гаворыць. Высл., 284.
    глядзець як індык на чырвоно. Слон. Жарт. Пра злосны, раздражнёны, абуральны пагляд. Высл., 305.
    есці як індык. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які хутка глытае, не перажоўваючы ежу. СПЗБ 1, 440.
    надзьмуцца (надуцца, нахохліцца) як індык. Ваўк. п., Касц., Іўеў., Слуцк., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які важна, ганарыста сябе паводзіць. Federowski, 195; Сцяшковіч, 203; Нос., 84; Сержпутоўскі 1999, 90; Ройзензон, 74; Юрчанка 1977, 33; Бялькевіч, 215; Юрчанка 1998, 246; Санько, 159.
    начапурыцца як індык. Ваўк. п. Няўхв. Пра залішне начапуранага, прыбранага чалавека. Federowski, 194; Янк., Пар., 135.
    расставіць пер'е як індык. Івац. Насмешл. ЗЗайкі. Тое, што надзьмуцца (надуцца, нахохліцца) як індык.
    фанабэрыцца як індык. Сен. Няўхв. Каспяровіч, 322. Тое ж.
    ходзіць, харабруець як індык. Віц. Каспяровіч, 145. Тое ж.
    цікавы як індык да кавы. Маст., Лід. Іран. Пра чалавека, які нічым зусім не цікавіцца. Даніловіч, 228; ФА.
    чырвоны як індык. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека ў злосці, раздражнёнага і чырвонага. Federowski, 70.
  18. 18
    індычка
    крахаць што індзючкі на яечках седзя. Рас. Няўхв. Насмешл. Пра бурчанне, нараканне каго-н. Высл., 336.
    сярдита як индычка. Смал. Асудж. Пра злосную жанчыну. Добр., Смол., 299.
  19. 19
    Ірад
    трасетца як [тэй] Ірод. Асудж. Пра злоснага чалавека ў гневе. Янчук, 12.
  20. 20
    іржа
    грызці як іржа жалеза. Ваўк. п., Сміл., Івац., Іўеў., Клецк., Паст., Слон., Мсцісл. Асудж. Пра чалавека з дакучлівым злосным характарам, што ўвесь час дакарае, папракае. Federowski, 119; Шатэрнік, 124; Высл., 308; Нар. лекс., 202; Сержпутоўскі 1999, 95; СПЗБ 4, 402; Юрчанка, 185; ЗЗайкі.
    Журба як іржа. Прык. Пра цяжасць, разбуральнасць журбы для чалавека. Янк., Пар., 60.
    лень жуе чалавека як іржа жалеза. Пра шкоднае ўздзеянне ляноты на характар чалавека. ПП 2, 167.
    Туга як іржа. Прык. Пра разбуральную ўласцівасць тугі, якая вельмі шкодзіць чалавеку. Янк., 434.

Паведаміць пра недакладнасьць