Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  ж  о  у  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  


На ваш запыт знойдзены 142 артыкулы

  1. рабёнак
    Дураку навука, што рабёнку агонь. Слуцк. Прык. Пра непатрэбнасць і нават небяспеку вучэння для неразумнага чалавека. Сахараў.
  2. рабін
    ківацца як рабін над талмудам. Мін. Насмешл. Пра марудную, нудную работу над нечым. ЛЦ, 21.
    мармытаць як рабін малітву. Няўхв. Пра невыразнае манатоннае мармытанне. Янк., Пар., 102.
    мудраваць як рабін. Насмешл. Пра чалавека, які нешта камбінуе, мудруе. Янк., Пар., 105.
    наўчоны як рабін. Ваўк. п. Жарт. Пра чалавека, які занадта мудруе. Federowski, 255, 260.
    разумны як рабін. Рэч. 1. Ухв. Пра дасведчанага чалавека. 2. Іран. Пра кагосьці не зусім дасведчанага. Pietkiewicz, 390.
    разумны як рабін жыдоўскі. Dybowski, 17. Тое, што разумны як рабін.
    хітры як рабін. Пра кагосьці хітрамудрага, вынаходлівага. Янк., Пар., 182.
    як любавицкій рабин [як рехниць слова - па изби пах пайдзець]. Смал. п. Насмешл. Пра дзіўнаватага недалёкага чалавека. Добр., Смол., 764. ≺ З алюзіяй да мясцовага персанажа.
    разумны як рабінавы штаны. Гл. штаны.
  3. рабіна
    жыта як рабіна. Ухв. Пра буйное ўрадлівае жыта. Янк., 407.
    жукоў як на рабіне ягод. Жытк. Няўхв. Пра вялікую колькасць каларадскіх жукоў. ТС 4, 278.
  4. рабінавы
    як [тая] доўбня рабінавая. Гл. доўбня.
    дожч бы в рабінову ноч. Гл. ноч.
  5. рабіць
    есці як рабіць. Слон. Пра прыманне ежы як адбыванне павіннасці. Высл., 318.
  6. рабы
    дачакацца як ад рабой сучкі яек. Гл. сучка.
    як на 〈рабой〉 свінні праехаць (пераехаць). Гл. свіння.
    глядзець як цяля на рабыя вароты. Гл. цяля.
  7. рагаты
    багаты як чорт рагаты. Гл. чорт.
  8. рагожа
    як рогожа лежаць. Стол. Пра палеглае збожжа. ТС 4, 292.
  9. рад
    сыдять як москалі в рад. Гл. маскаль.
    Гады як рады. Чэрв. Прык. Пра значную колькасць пражытых гадоў. Гілевіч, 165.
  10. радасць
    Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Астр. Прык. Пра клопаты і цяжар старэчых гадоў. Гілевіч, 161.
    Старасьць ня радасьць, а поп ня сябра. Прык. Станкевіч, 1029. Тое ж.
  11. Радаўніца
    весяліцца як Міцька на Радаўніцу. Гл. Міцька.
  12. радзімец
    з кім як з радзімцым: ні найціць, ні пыціряць. Мсцісл. Няўхв. Пра бесталковага, дурнаватага чалавека. Юрчанка 1993, 136. ≺ Радзімец - 1. Нячысцік. 2. Падучая хвароба.
  13. радзіна
    лёгка як з радзінаю. Ухв. Пра добрую, спрыяльную, лёгкую сітуацыю, дачыненні з кім-н. Янк., Пар., 95.
  14. радзіць
    голы як маці радзіла. Гл. маці.
    кашаль як бабе радзіць. Гл. баба.
    розуму што ў Ганны - радзіць пастаянна. Гл. Ганна.
    як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Гл. баба.
    як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Гл. жонка.
  15. ражка
    галава як ражка. Слон., Драг., Жытк. Пра вялікую галаву кагосьці. Высл., 302; Нар. лекс., 222; ТС 1, 212.
    гразны як свіная ражка. Івац. Няўхв. Пра бруднага, неахайнага чалавека. ЗЗайкі. ≺ Ражка - драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай.
    сам як мурашка, галава як ражка. Гл. мурашка.
  16. ражон
    сядзець як на ражнах. Ашм., Гродз. Пра чалавека ў стане крайняй фізічнай актыўнасці, немагчымасці спакойна ўседзець на адным месцы. Даніловіч, 237.
    пакручвацца як на ражне. ФСБМ 1, 77. Тое ж.
    На чужыне што на ражне. Прык. Маз. Пра няўтульнае, неспакойнае жыццё на чужыне. ПП 1, 291.
    лезці як чорт на ражон. Гл. чорт.
    пацеха як ражон. Ваўк. п. Пра таго, хто цешыцца без прычыны, а пацеха можа выйсці бокам. Federowski, 208; Нос., 135; Dybowski, 188; Аксамітаў, 205; Васильев, 23.
    худы як ражон. Жытк., Стаўб. Няўхв. Пра кагосьці вельмі худога. ТС 5, 259; МК, 112.
    закруціцца як уюн на рожне. Гл. уюн.
  17. раз
    даць як на раз укусіць. Пра нешта ў вельмі малой колькасці. Янк., Пар., 51.
    заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць. Гл. конь.
    трэба як раз хлеба ўкусіць. Пра нешта вельмі неабходнае. Янк., Пар., 170.
    як другі раз на свет нарадзіўся. Івац., Рэч. Пра чалавека, які ачуняў, выздаравеў, адчуў вялікую палёгку. Pietkiewicz, 389; ЗЗайкі.
    як раз ды два. Мсцісл. Пра хуткае і простае выкананне справы. Юрчанка, 195.
  18. разануць
    сказаць як сярпом па яйцах разануць. Гл. серп.
  19. разачка
    узяло як пана разачка. Гл. пан.
  20. разбіты
    трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
    гаварыць як у скрыпку іграць, а рабіць як у разбіты збан бразгаць. Гл. скрыпка.
    стары чоловек ек горшчок разбіты. Гл. гаршчок.
    хадзіць як разбітый. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які адчувае сябе несабраным, хваравітым. Юрчанка, 195.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019