На запыт знайшлося 76 артыкулаў

  1. 61
    шуя — малеча, недалеткі.
    Расступіцеся, шуя, не стапчыце мне хуя!
  2. 62
    шчавульнік — конскае шчаўе.
    Гарод шчавульнікам парос, гаспадара німа.
  3. 63
    шчамель — чмель.
    Пачнець кеміць, як свой шчамель ушчэміць. Што ты як той шчамель шчэмішся?
  4. 64
    шчамлётка — прышчэпка.
    Лайно памыла, павесіла й шчамлёткамі прышчапіла, каб вецер ня знёс.
  5. 65
    шчоглае — дрэва, якое лёгка колецца.
    Шчоглыя дровы лёгка біць.
  6. 66
    шчурка — мышка.
    У дзіцячай песеньцы кошачка жаліцца: Сам кухар смятанку злізаў, // На мяне - кошачку сказаў, // Маніўся мне лапкі пабіць. // Чым жа я буду шчурак лавіць?
    (Польскае szczur — пацук.)
  7. 67
    шчыбчыць — шыбаваць, часценька ступаць.
    Шчыбчыць бабка, мусіць, хочаць свае гады дагнаць.
  8. 68
    шчыраслоў — шчыры на слова, ветлівы, спагадны.
    Ён такі шчыраслоў, ад яго слова душу ласкай агортваіць.
  9. 69
    шчырнік, шчырун — які шчырэе для каго-небудзь, спагадае.
    Душа матчына - шчырніца вечная. У шчыруна душа бяз дна.
  10. 70
    шчэрыцца — усміхацца.
    Ты мне зубы ня шчэр (не галі).
  11. 71
    шыдэлак — кручок для вязання.
    Як шыдэлак зручны, дык і вязанка вяжацца лёгка.
    (Польскае szydełko — кручок.)
  12. 72
    шыркі — шырыня.
    Такія шыркі, як гэты дошкі.
  13. 73
    шыхаць — шаптаць, наракаць паўшэптам, абурацца.
    Нахахаталіся, нашыхаліся - нічога на стале не было есці. Бабы зашыхалі: «Вунь ён ідзець».
  14. 74
    шэды — сівы, шэры.
    Ён ужо, як воўк, шэды, а ўсё кавалерыцца.
  15. 75
    шэжакам — вожыкам.
    Валасы шэжыкам стаяць, вочы папуляў.
  16. 76
    шэрас — шэрань, іней.
    Такі шэрас, дрэвы ўсе паабшэрасавалі.

Паведаміць пра недакладнасьць