На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 21
    завозер'е — мясціна за возерам.
    У завозер'і чарніц гібель.
  2. 22
    завознік — той, хто стаіць на млыне ў чарзе (у завозе).
    І завознікі пакалелі, і коні перастаяліся.
  3. 23
    завугліцца — абгарэць.
    Плашка завуглілася, цяпер ей і веку ня будзіць.
  4. 24
    завядолец, завадатай — завадатар.
    А гэтаму завядольцу абы ўсіх узбунтаваць. А ты, завадатай, пасядзі за хатай!
  5. 25
    завязак, завязка — завязь.
    Агуркі ад першага завязку памочаныя, яны размякчэць маглі.
  6. 26
    загавеніць — добра зачарэпнуць.
    Сабе мёду дык загавеніў, аж лыжка трэснула, а мне - рука задрыжэла.
  7. 27
    загаіць — вылечыць, адратаваць.
    Кот сам сябе загаіў, знайшоў траву.
  8. 28
    загібець — сканаць, дайсці, загнуцца.
    Ад такой працы я зусім загібею.
  9. 29
    загон — запас, затай на чорны дзень.
    Пенсію палучаіць, дый загону многа тысяч ёсь.
  10. 30
    заграшылася — з'явіліся, завяліся грошы.
    Як у яго заграшылася, адразу па гарэлку пабег.
  11. 31
    загруднік — хвартух.
    Які ў цябе загруднік модны, з гузікамі.
  12. 32
    загудзець — заспяваць.
    Тады я загудзела гэту песню.
  13. 33
    задабурыцца, задубарыцца — заўпарціцца, устаць дыбам.
    Задабурыўся, хоць ты кол яму на галаве чашы. Конь задубарыўся ні з тога ні з сёга.
  14. 34
    задаўнець — тое, што пачалося даўно.
    У яе хвароба задаўнела, і лечыць цяжка.
  15. 35
    задзірака — задзіра, яршысты.
    Нарваліся задзірака на неўступаку.
  16. 36
    задрыга — нягеглы.
    Гэтага задрыгу й дзіця адолеіць.
  17. 37
    задушша, удушша — астма.
    Душыць яго задушша даўно. Саўсім задушыла яго ўдушша гэна.
  18. 38
    задылдаваты — заносісты, пыхлівы.
    Ня столькі багаты, колькі задылдаваты.
  19. 39
    зажыць — справіць, набыць.
    Сусед Піліп сабе веласіпед зажыў, насабіраў грошы.
  20. 40
    зазвярэць — азвярэць, узлець, улюцець.
    Так зазвярэў - не гавары да трох. Ён зазвярэў - на людзей не глядзіць.

Паведаміць пра недакладнасьць