На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 101
    зашаціцца — схавацца.
    Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны.
    (Затаіцца пад шатамі.)
  2. 102
    зашытае — гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам.
    Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй.
  3. 103
    збагдарыць — збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць.
    Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў.
  4. 104
    збегчы — угнацца, бегчы разам, дагнаць.
    Дужа мама збяжыць за намі.
  5. 105
    збівіны — стаптаная, зблочаная збажына.
    Ня жыта, а збівіны адны засталіся.
  6. 106
    збрагнуць — забрадзіць, укіснуць.
    Незакупаранае варэнне аментам збрагніць.
  7. 107
    збузаваць — здратаваць.
    Кошка навяла чатыры кацянёнкі - усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ.
  8. 108
    збыццё — збыт.
    Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора.
  9. 109
    збычыцца — насупіцца.
    Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш.
  10. 110
    звадыяш — ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі.
    Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець.
  11. 111
    зважыць — уступіць, прамаўчаць.
    Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра.
  12. 112
    званне — мянушка.
    З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш.
  13. 113
    звекаваць — доўга жыць на адным месцы.
    Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню.
  14. 114
    звесціся — занудзіцца; яшчэ — занядужыць.
    Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень.
  15. 115
    звягло, звягун — той, хто звягае.
    Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць.
  16. 116
    звягунец — галасісты званок, звычайна пад дугою.
    Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля.
  17. 117
    звярыстая — звераватая.
    Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш.
  18. 118
    звярыца — злая асоба.
    Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца.
  19. 119
    звярыцца — люцець, злець, быць раз'юшаным.
    Што ты звярысся, глядзі не ўсярыся.
  20. 120
    звяцца — зніцець, усохнуць.
    Сёлета бульба так звялася - адны арэшкі.

Паведаміць пра недакладнасьць