-
161
зрабяціцца — здзяцініцца.
Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць. -
162
зразвагі — не спяшаючыся.
Ідзець сабе паволі, зразвагі. -
163
зробіцца — дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся.
Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё - яна сваё, так яны й зробіліся. -
164
зродасць — радня, сваякі.
У яе ж нейкая зродасць ёсь. -
165
зрудзіць — зжаўціць, падпаліць.
Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла. -
166
зручны — умелы, рукаты.
Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць. -
167
зубашчэр — весялун, баламут, прасмішнік.
У забашчэра са смеху вячэра. -
168
зубрыць — навучаць, нацкоўваць.
Яна яму зубрыць, кажаць гэтак і гэтак. -
169
зухнуць — павесці сябе як зух, шыкануць.
Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць. -
170
зцёмным — па начы, абначэла.
Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая. -
171
зыгарадзь — загароджа.
Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь. -
172
зык, зыкаваць, зазыкаваць — гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні.
Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык і каровы зазыкуюць. -
173
зылда — няўваротлівы, несхямяны.
Кавалеры ў яе усе нейкія - то зылда, то дылда. -
174
зыск — вышук.
Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала. -
175
зялёнкі, зеленчакі, зеляннё — няспелая садавіна.
Чарэшні каля плоту - адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець. -
176
зяло — зерне, каменчыкі ці пясок у ежу курам; вотрына.
Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой. -
177
зяпа, зяпло — рот (грэбліва).
Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць. -
178
зяпаць — крычаць, груба казаць.
Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава. -
179
зятняя — зяцева.
Браў ён зятняй жонкі дачку.
На запыт знайшлося 179 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць