На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 41
    займішча — распачаты, прамечаны кавалак жніва, касьбы.
    Заняў займішча - куды там, ці справіцца толькі.
  2. 42
    закалец — вязкі слой у бохане.
    Хлеб з закальцам спёкся. Закалец у палец.
  3. 43
    заканурак — куток, закутак.
    Схавацца заканурак знойдзіш. Мышка ў заканурак, а кот за ёй.
  4. 44
    закіпцюрыць — ухапіць, сцапаць.
    Сабе дык лепшае закіпцюрыў.
  5. 45
    заклямчыць — зачыніць.
    Пабегла Хадосся на кірмаш і хату не заклямчыла.
  6. 46
    закокаць — падаць голас (пра пеўня).
    Як пятух закокаіць, куры бягом.
  7. 47
    закотам — закочваючы.
    Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі.
  8. 48
    закрапацца — заблытацца.
    Ідзі дапамажы, каза закрапалася.
  9. 49
    закраса — скароміна, прыправа да стравы.
    Смачны суп наварыла - з закрасаю.
  10. 50
    закрутаць — дужа, крута захацець, загарэцца.
    Бач ты, закрутала дзеўка замуж.
  11. 51
    закукярэчыцца — задраць нос, закапызіцца.
    Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець і чужых ня знаіць.
  12. 52
    закурносіцца — заганарыцца, задраць нос.
    З'ездзіў малец у горад і закурносіўся.
  13. 53
    залетаваць — застацца на лета.
    Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць.
  14. 54
    залівень — заліўны дождж, залева.
    Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў.
  15. 55
    залобак — франтон.
    Забілі залобак - і на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла.
  16. 56
    залужэнне — нізкая мясціна за лугам, лугавіна.
    Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока.
  17. 57
    залысіць — задзерці кару на дрэве.
    І які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў.
  18. 58
    замкі — мачавы пузыр.
    У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся).
  19. 59
    замужніца — замужняя жанчына.
    Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала.
  20. 60
    замураваць — пакрыцца лёдам, шэранню (пра шыбы).
    Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч.

Паведаміць пра недакладнасьць