На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    кніга
    трэба каму што як парваная кніга. Навагр. Іран. Пра не вельмі патрэбнае. Даніловіч, 227.
    толку з каго як з абдзіранай кнігі. Смарг. Насмешл. Пра адсутнасць толку ад каго-н. ФА.
    разбірацца як у парванай (у падранай) кнізе. Іўеў. Няўхв. Пра заблытанасць справы, немагчымасць разабрацца. Даніловіч, 259.
  2. 2
    кніжка
    глядзець як у кніжку. Памянш. Ухв. Пра чалавека, які нешта прадбачыў, угадаў. Янк., Пар., 41.
    як па кніжцы чытае. Памянш. Івац., Крыч. 1. Ухв. Пра чалавека, які складна, разумна пра нешта гаворыць. 2. Насмешл. Пра жанчыну, што складна сварыцца. Бялькевіч, 339; ЗЗайкі.
  3. 3
    кніжыны
    рабы як кніжынае яйцо. Гл. яйцо.
  4. 4
    кнот
    як кнот [тонкі]. Няўхв. Пра залішне танклявага падлетка. Янк., 445.
  5. 5
    кнур/кнюр
    бегаць за дзеўкамі як кнур. Ваўк. п. Асудж. Пра залішнія заляцанні хлопца да дзяўчат. Federowski, 95.
    такі ярзун як кнюр. Ашм. Няўхв. Пра неспакойнага, непаседлівага, схільнага да заляцанняў чалавека. СПЗБ 5, 558. ≺ Ярзун - хто ёрзае, круціцца, не сядзіць на месцы.
  6. 6
    кнут
    крычыць як кнутом хлешча. Светл. Няўхв. Пра чалавека, які падганяе іншых у рабоце, крычыць, сварыцца. Мат. Гом., VI, 124.
  7. 7
    княгіня
    нарадзіць каго як княгіню. Лельч. Ухв. Пра дзяўчыну, прыбраную як маладуха на вяселлі. Кучук, Малюк, 67.
  8. 8
    князь
    У язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Прык. Пра асаблівасці анатамічнай будовы названых рыб, а таксама пра мужчынскі і жаночы розум. БФГ, 166.

Паведаміць пра недакладнасьць