На запыт знайшлося 59 артыкулаў

  1. 1
    кубел
    як кату сала: ніяк з кубла не дастаць. Гл. кот.
  2. 2
    кубельнік
    ехаць як кубельнікі. Мядз. Насмешл. Пра ціхую, асцярожную, няспешную язду. Нар. слов., 10. ≺ «Кубельнік усягды ехаў памалу, каб дабро ні растрасці, вот і сталі казаць на тых, што памалу ехалі: едуць як кубельнікі» (тлумачэнне збіральніка). Кубельнік - вясельны чын, той сват, што вязе кубел маладой у дом маладога.
  3. 3
    кубло
    дзе такі парадак як у буськавым кубле. Смарг. Іран. Пра непарадак у памяшканні. СПЗБ 4, 146.
    купчыцца (кубліцца) як куры на кубле. Гл. курыца.
    расце кублом. Лельч. Пра значную колькасць апенек, змешчаных шчыльна побач адзін ля аднаго. Кучук, Малюк, 64.
  4. 4
    кудзеля
    галава як кудзеля. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасаныя, неўпарадкаваныя валасы. Юрчанка 1998, 102.
  5. 5
    кудла
    як кудла [якая]. Мсцісл. Няўхв. Пра непрычасанага чалавека. Бялькевіч, 236.
  6. 6
    кудлаты
    багаты як сабака кудлаты. Гл. сабака.
    Знаці, ой, знаці, што ён жанаты: скурчыўся, згорбіўся, як пёс кудлаты. Гл. пёс.
    скорчыцца, зморшчыцца як цюцька кудлаты. Гл. цюцька.
  7. 7
    кузня
    белы як снег на кузьні. Гл. снег.
    копаці як у кузні. Слон. Няўхв. Пра закопчанае памяшканне. Высл., 336.
  8. 8
    Кузьма
    пагуляць як Адэля ў Кузьмах. Гл. Адэля.
    зарабіць як Меер на Кузьме. Гл. Меер.
    ты такая радня як Саўка Кузьме родны Хведар. Гл. Саўка.
  9. 9
    кука
    стаяць як кука. Жытк. Няўхв. Пра разгубленага, нерухомага чалавека. ТС 2, 248.
    сыты як кукамі збіты. Ушацк., Пол., Мядз. Пра ўкормленага, але дужага і не тлустага чалавека. МК, 312; Нар. лекс., 15; Барадулін, 97; СПЗБ 5, 59; Скарбы, 130.
    рукі як кукі. Воран. Няўхв. Пра непрызвычаеныя, неахвочыя да працы рукі. Даніловіч, 231.
    Рукі як кукі, а язык як у сукі. Прык. Зласл. Абразл. Пра жанчыну, няважную работніцу, але вельмі брахлівую і языкатую. ФА.
  10. 10
    кукалка, гл. таксама лялька
    як кукалка. Мсцісл. Памянш. Захапл. Пра прывабнага, прыгожа ўбранага чалавека. Юрчанка, 188.
    як кукылку зьдзелыць. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дасканалае выкананне нечага. Юрчанка 1993, 18.
  11. 11
    кукарока
    сядзець як кукарока. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну ў нязграбнай, непрывабнай позе. Юрчанка 189.
  12. 12
    кукарэку
    застыць як певень пасля кукарэку. Гл. певень.
  13. 13
    кукушка
    ганяць як кукушку па крапіве. Гом. Няўхв. Пра настойлівае пераследванне каго-н. ЗВалодзінай.
    харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гом. Іран. Пра цяжкія, пакутлівыя ўмовы жыцця кагосьці. ЗВалодзінай. ≺ У павер'ях, пасля Пятра птушкі пераследуюць зязюлю, б'юць яе, і тая абарочваецца ястрабам.
  14. 14
    кулак
    гурдзелка як кулак. Смарг. Няўхв. Пра вялікі кадык у кагосьці. Шаталава, 46. ≺ Гурдзелка - валляк, кадык.
    ігрушы велькія што кулак. Глыб. Ухв. Пра вялікія грушы. СПЗБ 2, 338.
    вочы як кулаке. Зэльв. Няўхв. Пра надта вялікія выпуклыя вочы ў каго-н. Жыв. сл., 139.
  15. 15
    кулацкі
    сярдзіты як кулацкі сабака. Гл. сабака.
  16. 16
    кулачок
    устаць рано, бы чэрці на кулачку. Памянш. Стол. Пра абуджэнне без пары, уночы. ТС 2, 249.
    Сам мужычок з кулачок, а зла як у казла. Маладз. Прык. Насмешл. Пра малога задзірлівага мужычка. ПП 2, 257.
  17. 17
    кулеш
    дрыжаць як Аўгіннін кулеш. Кір. Насмешл. Пра чые-н. дрыжыкі ад страху. ДА.
    Розум не кулеш, у голаву не ўліеш. Прык. Пра немагчымасць перадаць свой розум, свае веды камусьці іншаму або без намаганняў авалодаць навукай. СЦБ, 205.
    [вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Гл. дзяцел.
    харашы як клёцкі ў куляшы. Гл. клёцка.
  18. 18
    кулёк
    як кулёк. Мсцісл. Пра туга падпаясанага чалавека. Юрчанка, 188.
  19. 19
    кулёма
    як кулёма. Астр. Насмешл. Пра вельмі цёпла апранутага чалавека. Даніловіч 2010, 91.
  20. 20
    кулёчак
    як кулёчак. Памянш. Мсцісл. Юрчанка, 188. Тое, што як кулёк.

Паведаміць пра недакладнасьць