На запыт знайшлося 22 артыкулы

  1. 1
    кладка
    упірацца як каза на кладцы. Гл. каза.
  2. 2
    кладоўка
    зямля як кладоўка. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. Янк., Пар., 79.
  3. 3
    класці
    галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Гл. шалёны.
    так звалі як у лапаць клалі. Гл. лапаць.
    гаварыць як у торбу класці. Гл. торба.
  4. 4
    клевер
    як птушка на клевер паляцела б. Гл. птушка.
  5. 5
    клетка
    Нораў - не клетка, не пераставіш. Прык. Пра немагчымасць так проста перамяніць нораў, характар іншага. Ром., Зап., III, 225.
    трымаць як у клетцы. Івац. Пра трыманне каго-н. у няволі. ЗЗайкі.
  6. 6
    клець
    гаспадарыць як злодзей (жабрак) у чужой клеці. Гл. злодзей.
  7. 7
    клешч
    прычапіцца як клешч. Ваўк. п., Вілен., Івац. Няўхв. Пра назойлівага, прыставучага чалавека. Federowski, 249; Sielicki, 161; Янк., 435; ЗЗайкі.
    трымацца як клешч. Пра моцнае, учэпістае трыманне за што-н. Янк., Пар., 169.
    даўгоў як у сабакі кляшчоў. Гл. сабака.
  8. 8
    клешчы
    трымаць што як клешчамі. Слуцк. Пра моцнае трыманне чаго-н. Сержпутоўскі 1999, 55.
    лезці як лямец з-пад кляшчэй. Гл. лямец.
  9. 9
    клёцка
    падыходзіць як Марцін да клёцак. Гл. Марцін.
    дзяўчонка як клёцка. Мсцісл. Ухв. Жарт. Пра невялічкую, поўненькую, прывабную дзяўчыну. Юрчанка 1977, 239.
    жыць як клёцка ў масле. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае, сытае, заможнае жыццё. Юрчанка 1969, 44.
    харашы як клёцкі ў куляшы. Тал. Жарт. Пра дзяўчат, якія няблага выглядаюць. Шейн, 482; Янкоўскі, 17; АВНЛ.
  10. 10
    клізма
    патрэбны як мёртваму клізма. Гл. мёртвы.
  11. 11
    клін
    Блін не клін - бруха не распора. Саліг. Прык. Пра адсутнасць шкоды ад аднаго бліна. ФА.
    брэша як клін чэша. Гом. Асудж. Пра нейчую складную ману. Высл., 288.
    зачырванецца як альховы (асовы) клін. Ваўк. п. Пра чалавека, што моцна зачырванеўся, засаромеўся. Federowski, 347.
    сядеть як альховый клин; ни туды, ни сюды. Смал. Іран. Пра нейчае бызвыходнае становішча. Добровольский ІІІ, 73.
    Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Глуск. Прык. Пра складную ману і нязграбную праўду каго-н. АВНЛ.
    расправіцца як абух з клінам. Гл. абух.
  12. 12
    клоп
    добра ўладкаваўся як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які занадта добра ўладкаваўся ў чужым доме. ЛЦ, 51.
    надутца як клоп. Смал., Леп. Няўхв. Пра надзьмутага, крыўдлівага, наравістага чалавека. Добровольский ІІІ, 41; ЗВалодзінай.
    схавацца як клоп у шчыліну. Касц. Асудж. Пра чалавека, які ўхіляецца ад агульных спраў. ЛЦ, 123.
    сядзець як клоп на печы. Валож. Здзекл. Пра чалавека, які дзесь уладкаваўся ў ціхім цёплым месцы. МК, 242.
  13. 13
    клочча
    наесціся як дурань клочча. Гл. дурань.
  14. 14
    клубок
    дзевачка як клубок. Мсцісл. Ухв. Пра кругленькую, невялічкую, але жвавую дзяўчынку. Юрчанка 1969, 93.
    каціцца як клубок. Івац. Ухв. Пра лёгкае, бесперашкоднае перамяшчэнне. Янк., Пар., 87; ЗЗайкі.
  15. 15
    клубочак
    поўны як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра сытае, дагледжанае дзіця. Юрчанка, 187.
    як клубочак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра рухавага чалавека. Юрчанка, 187.
  16. 16
    клундзюк
    малы як клундзюк. Паст. Насмешл. Пра невысокага поўнага чалавека. СПЗБ 2, 480. ≺ Клундзюк - страўнік, начынены мясам.
  17. 17
    клуня
    шырока бы клуня. Драг. Пра тоўстую мажную кабету. Лучыц-Федарэц, 222.
  18. 18
    клышня
    рукі як клышні ракавыя. Паст. Няўхв. Пра касцістыя дужыя, але нязграбныя рукі. СПЗБ 2, 484.
  19. 19
    ключ
    як ключ у воду. Мсцісл. Пра нейчае бясследнае знікненне. Юрчанка, 187.
  20. 20
    кляваць
    дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца.

Паведаміць пра недакладнасьць