На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    квакуха
    капашыцца як квакуха. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які павольна нешта робіць, поркаецца на месцы. Юрчанка, 186.
    хто перад кім як квакуха перад петухом. Мсцісл. Насмешл. Пра незалежныя, ганарлівыя паводзіны перад кім-н. Юрчанка, 186.
    баяцца як кот квакухі. Гл. кот.
    бегчы як кот ад квакухі. Гл. кот.
  2. 2
    квач
    мокры як квач. Івац. Няўхв. Пра мокрага, неахайнага чалавека. ЗЗайкі.
    хадзіць як квач. Лях. Няўхв. Пра неахайна апранутую, непрычасаную жанчыну. ЗВалодзінай.
  3. 3
    квет
    адна як макаў квет. Слуцк. Спачув. Пра самотную прыгожую адзінокую жанчыну. Сахараў.
    Рад лету як матылі квету. Гл. матыль.
  4. 4
    кветачка
    нявестачка як кветачка. Памянш.-ласк. Захапл. Пра прыгожую маладую нявестку. Янк., Пар., 116.
    выгадаваць каго як кветачку ў садочку. Памянш.-ласк. Клецк. Ухв. Пра добрае гадаванне дзяўчыны. ФА.
  5. 5
    кветка
    Дару ветку, каб жонка была як кветка. Фальк. З вясельнага пажадання прыгажосці маладой жонцы. БВ, 38.
    Дару манетку, каб жонка была як кветка. Фальк. БВ, 49. Тое ж.
    дзеўка як кветка. Захапл. Пра прыгожую дзяўчыну. Янк., 405.
    Калі мужык лахматы, то жонка бы кветка. Брэсц. Прык. Пра жонку, якая дбае найперш пра сябе, а не пра мужа. ЛЦ, 83.
    невеста як калиновая кветка. Смал. Захапл. Пра прыгожую нявестку. Добр., Смол., 971.
    Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была як кветка. Гл. шкарпэтка.
    пахіліцца як кветка ў буру. Спачув. Пра самотную, забедаваную жанчыну. НН, 450.
    прыгожая як кветка вясной. Івац., Чэрык. Захапл. Бялькевіч, 193; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
    сядзець як кветка ў вазоне. Гродз., Шчуч. Іран. Пра важную, напышлівую дзяўчыну, жанчыну. Даніловіч, 230.
    хароша (прыгожая) як кветка. Ваўк. п., Івац., Хоц. Захапл. Federowski, 49; Бялькевіч, 225; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
    хароша як кветка сярод летка. Захапл. Ройзензон, 79. Тое ж.
    цвісці як кветка. Сак. п. Захапл. Federowski, 59. Тое ж.
    як кветка. Гродз. Захапл. Цыхун, 175. Тое ж.
    выгадаваць каго як кветку ў садочку. Ухв. Пра добрае гадаванне дзяўчыны. Янкоўскі 1971, 243.

Паведаміць пра недакладнасьць