На запыт знайшлося 3 артыкулы

  1. 1
    млён
    як млён. Віл. Пра непаваротлівага чалавека. Жыв. сл., 98. ≺ Млён - палка, якой круцяць жорны.
  2. 2
    млін/млын
    малоць (языком) як пусты млін. Ваўк. п., Жытк., Кліч. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. Federowski, 176; ТС 4, 271; ДА.
    грукату дзе як у мліне. Ваўк. п., Мін., Слон. Пра моцны шум, гоман, грукат дзе-н. Federowski, 188; Высл., 308.
    пытляваць як млын. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 253. Тое, што малоць (языком) як пусты млін.
    круціцца як кола ў млыне. Гл. кола.
    пылу як у млыне. Пра цэлае воблака пылу. Янк., Пар., 135.
    у галаве як у млыне (шуміць). Гродз. Пра моцны шум у галаве. СПЗБ 1, 406.
    цягнуць бы конь на млыне. Гл. конь.
    язык лятае як камень у млыне. Гл. камень.
  3. 3
    млынавы
    лад як у млынавым калясі. Гл. калясо.

Паведаміць пра недакладнасьць