На запыт знайшлося 2 артыкулы

  1. 1
    мёд
    жыць ек пчола ў меду. Гл. пчала.
    Гора гараваць - не мёд лізаць. Прык. Пра цяжкасці і боль пры перажыванні гора. Ром., Бел., 293; Federowski, 113.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гор. Прык. Пра лёгкасць і прыемнасць пачатку замужжа і заганы і праблемы расстання альбо разводу. АВНЛ.
    ласы як мядзведзь на мёд. Гл. мядзведзь.
    ліпнуць як мухі на мёд. Гл. муха.
    ляцець як мухі на мёд. Гл. муха.
    пазлятацца як восы на мёд. Гл. восы.
    помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Гл. пчала.
    смашны як мёд. Мсцісл. Пра нешта вельмі смашнае. Бялькевіч, 60.
    Як грыміць на лёд, то будзе хлеб як мёд. Прык. Фальк. Пра дарагі хлеб у неўраджайны год. Сцяшковіч, 668. ≺ У прыкметах гром, калі яшчэ не адтала зямля, нібыта прадвяшчае галодны год.
    гаварыць як мёдам мазаць. Бераст. Няўхв. Пра надта ліслівую, дагодлівую гаворку каго-н. Даніловіч, 234.
    задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.
    лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра чалавека, які шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
    салодкая як з мёдам сліва. Захапл. Пра нешта дужа смачнае і салодкае. Энеіда навыварат.
    як мёдам намазана каму, дзе. Гродз. Маст. Асудж. Пра вялікае імкненне, цягу да чаго-н., што вельмі прываблівае. Даніловіч, 234; Васюковіч, 19.
    завяз у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Гл. муха.
    старацца як мядзведзь у мёдзе. Гл. мядзведзь.
    Жыццё як мёду піццё. Прык. Ухв. Пра добрае, прыемнае жыццё. Янкоўскі, 85.
    хочацца як мядзведзю мёду. Гл. мядзведзь.
    лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Гл. мурашка.
    У раду як у мяду. Гродз. Прык. Пра найлепшае, што чакае чалавека ў сям'і, родзе. Цыхун, 194.
  2. 2
    мёртвы
    Вучонага вучыць што мёртвага лячыць. Прык. Іран. Пра непатрэбнасць намаганняў у нечым. ПП 2, 179.
    гарэць што ў мёртвага на душы. Жлоб. Іран. Пра поўную адсутнасць гарэння. Высл., 303.
    Дурнога вучыць як мёртвага лячыць. Прык. Пра марнасць намаганняў вывучыць дурня. Янк., 161.
    як мёртвага ногі. Шчуч. Няўхв. Пра нешта вельмі халоднае, настылае. Сцяшковіч, 616.
    дапамог як мёртваму прыпаркі. Маладз. Іран. Пра поўную неэфектыўнасць дапамогі, нейкіх захадаў. ФА; Ахрым., 27.
    патрэбен як мёртваму лякарства. Чэрык. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
    трэба як мёртваму клізма. Смарг. Іран. Даніловіч, 234. Тое ж.
    узгаласіць як па мёртваму. Пра моцны плач, галашэнне. Носович, 52.
    ляжаць як мяртвая. Паст. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне стомленай альбо моцна заснуўшай жанчыны. СПЗБ 3, 107.
    ляжаць як мёртвы. Краснап., Паст. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, які ляжыць непрытомны. Бялькевіч, 274; СПЗБ 1, 180.
    ляжаць мёртвым грузам. Гл. груз.
    паможа як умерламу (змарламу, змарнаму, мёртваму) кадзіла. Ваўк., Слон., Касц., Нясв. Federowski, 215; Сержпутоўскі 1999, 137, 138, 383; Высл., 361; Янкоўскі, 229; Бялькевіч, 216; ФА. Тое, што дапамог як мёртваму прыпаркі.

Паведаміць пра недакладнасьць